Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 кастрычніка 2000 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | Інстытут фізікі АН Беларусі |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт НАНБ |
Альма-матар | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Б. І. Сцяпанаў |
Прэміі |
|
Узнагароды |
|
Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі (30 красавіка 1932, в. Асташкавічы, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 26 кастрычніка 2000) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1977), доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1979)[1].
Біяграфія
Паходзіў з сялянскай сям’і. Скончыў БДУ у 1956 годзе[1]. З 1959 г. выкладаў у Інстытуце фізікі АН БССР (з 1961 — загадчык лабараторыі оптыкі паўправаднікоў). Званне доктара фізіка-матэматычных навук прысвоена ў 1973 г. З 1975 года намеснік старшыні Савета па каардынацыі навуковай дзейнасці пры Прэзідыуме АН БССР і загадчык лабараторыі Інстытута фізікі[1]. Працы ў галінах люмінісцэнцыі, квантавай электронікі, лазернай спектраскапіі. Распрацаваў тэорыю нелінейнага паглынання выпрамлення светавых патокаў вялікай інтэнсіўнасці атамамі, малекуламі і паўправадніковымі крышталямі.
За актыўную навуковую і грамадскую дзейнасць узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі і граматамі.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы Грыбкоўскага прысвечаны нелінейнай оптыцы, фізіцы лазераў, тэорыі люмінесцэнцыі, фізіцы паўправаднікоў[1]. Ім была распрацавана тэорыя паглынання святла і люмінесцэнцыі пры інтэнсіўным ўзбуджэнні і выяўленыя асноўныя заканамернасці эфектаў насычэння ў паўправадніках; атрыманы агульныя формулы для шэрагу характарыстык (парога, магутнасці, каэфіцыента карыснага дзеяння, частаты, аптымальнага рэжыму генерацыі) паўправадніковых лазераў; унесены значны ўклад у фізіку стрымерных разрадаў у паўправадніках. За дзейнасць па распрацоўцы метадаў разліку энергетычных і часовых характарыстык цвёрдацельных аптычных квантавых генератараў Грыбкоўскі (сумесна з Б. І. Сцяпанавым, А. С. Рубанавым і А. М. Самсонам) былі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)[1].
Зноскі
Літаратура
- Грыбкоўскі Віктар Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 470—471. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Грибковский Виктор Павлович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 170-171. — 737 с. — 50 000 экз.
Спасылкі
- Памяці вучонага. ГРЫБКОЎСКІ Віктар Паўлавіч // Сайт НАНБ
- Грыбкоўскі Віктар Паўлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)