Віктар Мікалаевіч Навумчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 жніўня 1946 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Альма-матар |
Віктар Мікалаевіч Навумчык (11 жніўня 1946, г. Брэст) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Доктар педагагічных навук (1995), прафесар (1999).
Біяграфія
Скончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1965), фізічны факультэт БДУ (1973). У 1973—99 працаваў у БДУ, з 2000 загадчык кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці Беларускага ўніверсітэта культуры.
Даследуе праблемы педагагічнай эрганомікі, вучэбнага дэманстрацыйнага эксперыменту па фізіцы, выкладання фізікі ў сярэдніх навучальных установах і ВНУ, этыкі педагога, феномена творчасці і выхавання творчай асобы і інш.
Выбраная бібліяграфія
- Наглядность в демонстрационном эксперименте по физнке: (Эргономический подход). — Мн., 1983 (разам з А. М. Саржэўскім).
- Воспитанне творческой личности. — Мн., 1998.
- Этика педагога. — Мн., 1999 (разам з Я. Саўчанка).
- Перевоспитание как педагогическая иллюзня // Гуманіт.-экан. весн. 1999. № 2.
Зноскі
Літаратура
- Навумчык // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.