Віктар Мікалаевіч Вятроў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг | ||||||
Папярэднік | Генадзь Навіцкі | ||||||
Пераемнік | Генадзь Курачкін | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1938 |
||||||
Смерць |
22 мая 2014 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч, палітык, міністр, інжынер | ||||||
Узнагароды |
|
Вíктар Мікалáевіч Вятрóў (1938, Рагачоў, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (1997—1999).
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1938 годзе ў Рагачове Гомельскай вобласці.
Скончыў Саратаўскі аўтамабільна-дарожны інстытут па спецыяльнасці «Інжынер-будаўнік».
Па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны ў Кузбас. Працоўную дзейнасць пачынаў інжынерам разрэза-будаўнічага ўпраўлення трэсту «Кемеравашахтбуд» у 1960 годзе. Пазней працаваў начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва трэсту «Кемерававугаль», начальнікам будаўнічага ўпраўлення трэсту «Кемераватрансдарбуд».
У 1967 годзе вярнуўся ў Беларусь. Амаль 20 гадоў ён працаваў у будаўнічых трэстаў Магілёва, узначальваў кіраванне Магілёўскага воблмежсельгасбуду.
У 1986—1994 гадах быў першым намеснікам старшыні кіравання Белсельбуду.
9 верасня 1994 указам Прэзідэнта быў прызначаны першым намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
З 13 сакавіка 1997 — міністр архітэктуры і будаўніцтва[1].
Узнагароды
- «Заслужаны будаўнік БССР» (1985)
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2016. Праверана 9 чэрвеня 2015.
Спасылкі
- Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2016. Праверана 9 чэрвеня 2015.
- Некралог. Віктар Мікалаевіч Вятроў (руск.). СБ.