Віктар Леанідавіч Цыбоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лютага 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Навуковая сфера | педагогіка, кіраванне |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Вядомы як | рэктар Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці |
Узнагароды |
Віктар Леанідавіч Цыбоўскі (нар. 22 лютага 1956 года ў Смаргоні) — беларускі педагог, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, рэктар Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці.
Біяграфія
Нарадзіўся 22 лютага 1956 года ў горадзе Смаргонь Маладзечанскай вобласці БССР. Скончыў Смаргонскую сярэднюю школу № 2.
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі» абараніў у 1994 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці старшакласнікаў ў працэсе ўзаемасувязі праблемнага і часткова-пошукавага метадаў навучання (на матэрыяле дысцыплін натуральна-матэматычнага цыклу)».
Працаваў на розных пасадах у вышэйшых навучальных установах Мінска і органах дзяржаўнага кіравання. У тым ліку пэўны час займаў пасаду дэкана факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2006 года займае пасаду рэктара Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці.
Навуковая дзейнасць
Аўтар 6 падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, каля 100 навуковых публікацый.
Сфера навуковых інтарэсаў: пытанні актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, дыдактыка вышэйшай адукацыі, метадалогія мадэрнізацыі падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, эканоміка і менеджмент сацыяльна-культурнай сферы, кіраванне людскімі рэсурсамі і інш.
Узнагароды
- Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь,
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2013)[1],
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2016).
Бібліяграфія
Выбраныя навуковыя артыкулы
- Праблема прынцыпаў пабудовы педагагічнай адукацыі / В. Л. Цыбоўскі // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. — 1999. — № 2-3. — С. 120—122.
- Социальное партнерство как фактор гармонизации экономических интересов в параметрах белорусской модели экономического развития / В. Л. Цыбовский, И. А. Соболенко // Вести Института предпринимательской деятельности. — 2010. — № 2. — С. 51—57.
- Роль высшего образования в условиях экономики знаний / В. Л. Цыбовский // Вести Института предпринимательской деятельности. — 2014. ― № 1. ― С. 3―10.
- О проблеме исследований малого и среднего предпринимательства Республики Беларусь / В. Л. Цыбовский, А. И. Болточко // Вести Института предпринимательской деятельности. — 2016. ― № 1. ― С. 3―9.
- О современных методах организации обратной связи между частным и государственным секторами экономики Республики Беларусь / В. Л. Цыбовский, А. И. Болточко // Вести Института предпринимательской деятельности. — 2016. ― № 2. ― С. 3-10.
Выбраныя вучэбна-метадычныя выданні
- Организация профильного обучения в педагогических классах: методические рекомендации / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2004. — 75 с.
- Активные методы в системе профильного обучения: методические рекомендации / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2004. — 51 с.
- Профессиональный выбор — педагогическая деятельность: учебно-методическое пособие / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2005. — 54 с.
- Макроэкономика: социально ориентированный подход: учебник для студентов экономических специальностей учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / Э. А. Лутохина, В. В. Козловский, В. Л. Цыбовский [и др.]. — Минск: ИВЦ Минфина, 2010. — 437 с.
- Основы современного естествознания: учебно-методическое пособие / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2011. — 390 с.
- Основы современного естествознания: учебное пособие для студентов учреждений высшего образования / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2012. — 470 с.
- Управление человеческими ресурсами: учебное пособие для студентов учреждений высшего образования / В. Л. Цыбовский; под ред. В. А. Ганского. — Минск: ИВЦ Минфина, 2020. — 607 с.