Віктар Казько
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 красавіка 1940(1940-04-23) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Кірунак ваенная проза
Мова твораў беларуская і руская
Дэбют 1962
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Ві́ктар Апана́савіч Казько́ (нар. 23 красавіка 1940, Калінкавічы, цяпер Гомельская вобласць) — беларускі празаік, журналіст.

Біяграфія

З сям’і рабочага. У гады Другой сусветнай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Пасля вайны Віктар не прыжыўся ў новай сям'і бацькі, падлеткам сышоў з дому. Выхоўваўся ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Усходнім Палессі. Пасля сканчэння ў 1956 годзе васьмі класаў, вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолагаразведцы. Яго ўражанні пра гэты час рэалізаваліся ў аповесцях «Цёмны лес — тайга густая» (1973), «Дзень добры і бывай» (1974), напісаных на рускай мове.

З 1962 года ў журналістыцы, быў загадчыкам аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шория», літаратурным супрацоўнікам абласной газеты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё. У 1970 годзе скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага. Праз год пераехаў у Мінск. З 1971 года літаратурны супрацоўнік газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973—1976 гадах — часопіса «Неман». З 1976 года на творчай рабоце. У 1985—1988 гадах сакратар Саюза пісьменнікаў БССР. З 1988 года зноў на творчай рабоце. Жыве ў Мінску.

Творчасць

Друкавацца пачаў у газеце «Красная Шория» (апавяданне «Халімон», нарысы, карэспандэнцыі не выяўлены). У беларускім друку выступае з 1971 года. Творчасць мае ярка выражаную аўтабіяграфічную аснову. Ён адзін з першых у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці («Суд у Слабадзе»). Трагічныя падзеі вайны, якія захаваліся ў дзіцячай свядомасці, сталі сюжэтна-кампазіцыйным, сэнсавым, этычным цэнтрам аповесцяў пісьменніка. Яны абумовілі розныя планы апавядання — ваеннае мінулае, жорсткія траўмы, якія былі нанесены дзіцячай душы, цяжкае станаўленне юнака, імкненне пераадолець. невыносны цяжар страшэнных успамінаў. Значную ўвагу Віктар Казько аддае экалагічным праблемам: выступае не толькі за чысціню прыроды, але і за чысціню чалавечых адносін, мар, ідэалаў. Гібель прыроды, варварскія адносіны да яе знішчаюць нешта чалавечае ў самім чалавеку («Цвіце на Палессі груша», «Неруш»). Своеасаблівым падагульненнем творчых пошукаў Віктара Казько 1970—1980-х стаў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), у якім спалучаны найбольш значныя дасягненні пісьменніка ў распрацоўцы тэмы вайны і ўзаемадзеяння з прыродай. Напісаў аповесці «Но пасаран» («Полымя». 1990. № 4), «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» («Полымя». 1991. № 9). Творам Віктара Казько ўласцівы драматызм, пераканаўчасць, псіхалагічнае заглыбленне. Вобразы, створаныя мастаком, набываюць сімвалічна-алегарычны сэнс, адкрытую публіцыстычнасць, філасафічнасць. Яго творы былі экранізаваны на кінастудыі «Беларусьфільм» («Паводка», «Сад», «Судны дзень»), перакладаліся на іншыя мовы.

Прызнанне

  • 1977 — Прэмія Ленінскага камсамола (за кнігу «Добры дзень і бывай»)
  • 1982 — Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа (за аповесць «Суд у слабадзе»)
  • 2009 — Прэмія «Гліняны Вялес» (за кнігу прозы «Бунт незапатрабаванага праху»)
  • 2009 — Прэмія «Залаты апостраф»
  • 2015 — Прэмія Ежы Гедройца (за кнігу «Час збіраць косці»)

Творы

  • 1972 «Высакосны год»
  • 1973 «Цёмны лес — тайга густая»
  • 1974 «Дзень добры й бывай»
  • Суд у Слабадзе: аповесць і апавяданні / Віктар Казько; [мастак В. М. Бароўка]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 270, [2] с.
  • 1978 «Цвіце на Палессі груша»
  • Хроніка дзетдомаўскага саду: раман / Віктар Казько; [мастак У. Гладкевіч]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. — 429, [1] с., [8] л. каляр. іл.
  • 1990 «Но пасаран» — аповесць
  • Выратуй і памілуй нас, чорны бусел: Аповесці, апавяданні, эсэ. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — 319 с. — ISBN 5-340-00993-9.
  • Бунт незапатрабаванага праху: [раман] / Віктар Казько; [пасляслоўе М. Тычыны]. — Мн.: І. П. Логвінаў, 2009. — 335, [2] c. — (Кнігарня «Наша Ніва»). — ISBN 978-985-542-436-0.
  • Выбранныя творы: У 2 т. Т. 1: Неруш: раман; Апавяданні. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — 477, [2] с., [1] л. партр. — ISBN 5-340-00518-6.
  • Выбранныя творы: У 2 т. Т. 2: Хроніка дзетдомаўскага саду: раман; Цвіце на Палессе груша: аповесць. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — 478, [2] с. — ISBN 5-340-00518-6.
  • Неруш: раман / Віктар Казько; [мастак С. В. Пятровіч]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1983. — 428, [2] с.
  • Час збіраць косці: аповесці / Віктар Казько. — Мн.: Кнігазбор, 2014. — 339 с. — (Кнігарня пісьменніка; Вып. 57). — ISBN 978-985-7119-07-3.

Экранізацыі на кінастудыі «Беларусьфільм»

  • «Паводка»
  • «Сад»
  • «Судны дзень»
  • 2009 «Знакі лёсу. Віктар Казько» — дакументальны фільм пра пісьменніка[1]

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.