Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 10 мая 1925 | ||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||||||||||
Дата смерці | 27 чэрвеня 2015 (90 гадоў) | ||||||||||||||||||||
Месца смерці | |||||||||||||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||||||||||||
Месца працы | |||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||
Прыналежнасць |
![]() |
||||||||||||||||||||
Род войскаў | пяхота | ||||||||||||||||||||
Гады службы | 1944—1950 | ||||||||||||||||||||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна: | ||||||||||||||||||||
Узнагароды і званні |
|
||||||||||||||||||||
![]() |
Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін (10 мая 1925, в. Новая Мільча, Гомельскі раён — 27 чэрвеня 2015, Мінск) — поўны кавалер ордэна Славы[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Новая Мільча, цяпер Гомельскага раёна Гомельскай вобласці, у сям’і рабочага-чыгуначніка. Скончыў 9 класаў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. У першыя дні працаваў на будаўніцтве абарончых збудаванняў, капаў супрацьтанкавыя рвы. Застаўся на акупаванай тэрыторыі.
У канцы 1943 г. Гомель быў вызвалены. Віктар паступіў вучыцца ў Гомельскі чыгуначны тэхнікум. Калі юнакоў 1925 года нараджэння пачалі прызываць у армію, ён меў «бронь» і таму не падлягаў мабілізацыі. У пачатку 1944 г. прыйшоў у ваенкамат і добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію.
Пасля месячнай падрыхтоўкі ў запасным палку каля горада Старадуба Бранскай вобласці, у сакавіку 1944 года быў накіраваны ў 601-ы стралковы полк 82-й стралковай дывізіі. Малады баец змяніў некалькі спецыяльнасцяў: быў простым стралком, затым уваходзіў у кулямётны разлік, потым — другім нумарам у разлік супрацьтанкавага ружжа. Удзельнічаў у баях за вызваленне Беларусі, Польшчы, змагаўся на тэрыторыі Германіі.
Наводчык кулямёта 601-га стралковага палка чырвонаармеец Віктар Вятошкін 14 студзеня 1945 года пры прарыве варожай абароны на левым беразе ракі Віслы ў раёне польскага горада Варка падавіў дзве кулямётныя кропкі і знішчыў да дзесяці варожых салдат. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, 14 студзеня 1945 года чырвонаармеец Вятошкін Віктар Дзмітрыевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].
За два з паловай месяцы 601-ы стралковы полк з баямі прайшоў па Польшчы і выйшаў да ракі Одэр. 27 сакавіка 1945 года пры ліквідацыі плацдарма на правым беразе ракі Одэр у раёне населенага пункта Альткюстрынхен, цяпер Стары Кастшынек, камандзір мінамётнага разліку 601-га стралковага палка Вятошкін В. Д. знішчыў дзве агнявыя кропкі ворага і адзінаццаць варожых салдат. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, 26 красавіка 1945 года Вятошкін Віктар Дзмітрыевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].
5—7 мая 1945 года сяржант Віктар Вятошкін у баі каля Врыцэна падавіў пяць варожых агнявых кропак і знішчыў да дзясятка салдат. Знаходзячыся потым у баявых шэрагах пяхоты, карэктаваў агонь мінамёта, з асабістай зброі паразіў некалькі салдат ворага.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі сяржант Вятошкін Віктар Дзмітрыевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[2].
Але ордэн Славы 1-й ступені знайшоў узнагароджанага толькі ў 1970 годзе, дзякуючы пісьменніку з Масквы Я. А. Вертлібу, які пад час працы ў ваенных архівах знайшоў звесткі аб тым, што мінамётчык з Беларусі за баі на тэрыторыі гітлераўскай Германіі быў прадстаўлены да гэтай высокай узнагароды, але так яе і не атрымаў[2].
У сакавіку 1950 года В. Д. Вятошкін быў дэмабілізаваны. У 1958 годзе ён скончыў школу рабочай моладзі. Член КПСС з 1962. Да 1983 года працаваў фотацынкографам на фабрыцы «Палесдрук». У 1977 годзе за паспяховае ўкараненне тэхналогіі афсетнага друку быў узнагароджаны ордэнам Леніна, у 1975 годзе за беззаганную здачу гатовай прадукцыі В. Д. Вятошкіну было прысвоена званне «Ганаровы работнік прамысловасці Беларускай ССР». Жыў у горадзе Гомелі. Памер 27 чэрвеня 2015 года.
Узнагароды
- Ордэн Леніна;
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені;
- Ордэн Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені;
- Ордэн «За службу Радзіме» 3-й ступені;
- медалі;
- «Ганаровы грамадзянін Гомеля»;
- «Ганаровы работнік прамысловасці Беларускай ССР».
У маі 2006 года В. Д. Вятошкін «за вялікі ўнёсак у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі» ўзнагароджаны ганаровай граматай Гомельскага гарвыканкама.
Памяць
- Мемарыяльная дошка на будынку фабрыкі «Палесдрук»[3].
Зноскі
- ↑ Ветошкин Виктор Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 112. — 737 с..
- 1 2 3 4 Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін на сайце «Героі краіны»
- ↑ Открыты мемориальные доски Бородину и Ветошкину
Літаратура
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.