Віктар Генадзевіч Хрэнін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Андрэй Раўкоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 жніўня 1971 (52 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | ваенны дзеяч, дзяржаўны служачы | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1988 — цяперашні час | ||||||
Прыналежнасць | рэжым Лукашэнкі | ||||||
Род войскаў | мотастралковыя войскі | ||||||
Званне |
|
||||||
Камандаваў | Заходнім аператыўным камандаваннем, Міністэрствам абароны Беларусі | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віктар Генадзевіч Хрэнін (нар. 1 жніўня 1971, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, Міністр абароны Беларусі (з 2020). Генерал-лейтэнант (2020)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 1 жніўня 1971 года ў Навагрудку ў сям’і вайскоўца. Бацька — Генадзь Іванавіч Хрэнін, палкоўнік запасу, нарадзіўся ў Пензенскай вобласці.
У 1988 годзе скончыў Усурыйскае сувораўскае ваеннае вучылішча. Пасля заканчэння ў 1992 годзе Омскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча імя М. В. Фрунзэ ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, камандзіра разведвальнага ўзвода, разведвальнай роты, начальніка аддзялення ўпраўлення — начальніка пункта апрацоўкі інфармацыі каманднага пункта асобнага разведвальнага батальёна, намесніка камандзіра асобнага мотастралковага батальёна, намесніка камандзіра асобнага разведвальнага батальёна, камандзіра асобнага танкавага батальёна, камандзір асобнага гвардзейскага мотастралковага батальёна 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.
Пасля заканчэння ў 2005 годзе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра аператыўнага аддзялення аператыўнага аддзела штаба Заходняга аператыўнага камандавання, намесніка камандзіра, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.
З 2008 па 2010 год — камандзір 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (Фолюш, Гродна), з 2010 па 2014 год — камандзір 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (Слонім).
У 2014 годзе з адзнакай і залатым медалём скончыў факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтага праходзіў службу спачатку на пасадзе намесніка камандуючага, а затым у 2014—2015 гадах — начальніка штаба — першага намеснік камандзіра войскаў Заходняга аператыўнага камандавання.
23 чэрвеня 2015 года прызначаны на пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
20 студзеня 2020 года генерал-маёр Віктар Хрэнін прызначаны на пасаду міністра абароны Рэспублікі Беларусь[2]. 30 кастрычніка 2020 года быў павышаны ў званні да генерал-лейтэнанта[1].
Сям’я
Жонка — Наталля, урач. Дачка — Марына, юрыст, скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Санкцыі ЕС, іншых краін
21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Паводле рашэння ЕС, Хрэнін адказваў за прымусовую пасадку пасажырскага рэйса FR4978 у Мінску 23 мая 2021 года, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега[3][4]. Акрамя таго, Хрэніна ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[5], Канада[6], Швейцарыя [7][8]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9].
24 лютага 2022 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[10]. У тым жа годзе ён трапіў у чорныя спісы Аўстраліі, Японіі, Новай Зеландыі і Украіны[11].
Зноскі
- 1 2 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 396 «О присвоении воинского звания» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (30 кастрычніка 2020).
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 21.01.2020.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
- ↑ МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List . Міністэрства міжнародных спраў Канады (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
- ↑ ХРЄНІН Віктор Геннадійович
Спасылкі
- Біяграфія Архівавана 10 лістапада 2020. на сайце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (бел.).
- З’явіліся новыя сакратар Рады бяспекі, міністр абароны і начальнік Генштаба
- Кадровые назначения в руководстве Вооруженных Сил 20.01.2020(недаступная спасылка)