Віктар Васільевіч Золатаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Ви́ктор Васи́льевич Зо́лотов | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 студзеня 1954 (70 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | целаахоўнік | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | Расія | ||||||
Род войскаў | Пагранічныя войскі КДБ СССР[d], KGB, Федэральная служба аховы Расійскай Федэрацыі[d], Presidential Security Service[d], Унутраныя войскі МУС Расіі[d] і Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі | ||||||
Званне |
|
||||||
Камандаваў | Presidential Security Service[d], Унутраныя войскі МУС Расіі[d] і Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віктар Васільевіч Золатаў (нар. 27 студзеня 1954, Сасаў, Разанская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі ваенны дзеяч, дырэктар Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі — галоўнакамандуючы войскамі нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі з 5 красавіка 2016 года, генерал арміі (2015).
Першы намеснік Міністра ўнутраных спраў — галоўнакамандуючы ўнутранымі войскамі МУС Расіі (2014—2016). Начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі — намеснік дырэктара ФСО Расіі (2000—2013).
6 красавіка 2018 г. ўключаны ў санкцыйны спіс ЗША ў ліку 17 чыноўнікаў і 7 бізнесменаў з Расіі[1].
Абвінавачванні ў карупцыі
23 жніўня 2018 г. палітык Аляксей Навальны апублікаваў на сваім сайце расследаванне, у якім сцвярджалася, што кіраўніцтва Расгвардыі закупляе для харчавання сваіх супрацоўнікаў прадукты па завышаных цэнах, дзе галоўным абвінавачаным фігураваў Віктар Золатаў[2]. Неўзабаве пасля гэтага ў ведамстве Расгвардыі назвалі гэта фальсіфікацыяй, палічыўшы расследаванне «няўдалым эксперыментам», у якім «хутчэй свядома» не ўлічваліся фактары вытворчасці тавару[3]. Праз два тыдні кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў выпусціў сврй відэазварот, у якім ён прапанаваў Навальнаму дуэль і паабяцаў зрабіць з апазіцыянера «сакавітую адбіўную», паказаўшы, што заснавальнік Фонда барацьбы з карупцыяй дапусціў у дачыненні да яго «абразлівыя паклёпніцкія выдумкі», якія «не прынята проста так дараваць»[4][5].
18 верасня 2018 г. аб закупках абмундзіравання для войск нацыянальнай гвардыі па завышаных цэнах паведаміла выданне «Собеседник»[6].
У пачатку кастрычніка 2018 г. стала вядома, што закупкі ведамства, якое ўзначальвае Золатаў, праверыць Ваенная пракуратура. Пад свой асабісты кантроль расследаванне ўзяў Галоўны ваенны пракурор В. Г. Пятроў[7].
18 кастрычніка 2018 г. Навальны, які знаходзіўся пад арыштам з 25 жніўня па 14 кастрычніка, прыняў выклік Золатава і выбраў месца і «зброю»: дэбаты ў прамым эфіры аднаго з федэральных тэлеканалаў або на яго YouTube-канале, даўшы Золатаву тыдзень на адказ[8]. Золатаў 19 кастрычніка адмовіўся ўдзельнічаць у дэбатах, заявіўшы, што запрашаў Навальнага на «спартовае спаборніцтва»[9].
Зноскі
- ↑ США ввели санкции против семи российских олигархов и 17 чиновников из «кремлевского списка» (руск.). Meduza (6 красавіка 2018). Праверана 6 красавіка 2018.
- ↑ Картошечка Росгвардии (руск.)
- ↑ Девяткина, М., Солопов, М., Кокорева, М.. Росгвардия назвала фальсификацией расследование Навального о госзакупках (руск.). РБК (31 жніўня 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
- ↑ Калюков, Е., Романов, В.. Глава Росгвардии пообещал сделать из Навального «отбивную» (руск.). РБК (11 верасня 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
- ↑ Рыклин, А.. Слезая с сатисфакции (руск.). Новая газета (12 верасня 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
- ↑ Ежов, С.. Тайное золото Золотова. У генерала Росгвардии затерялся еще миллиард (руск.). Собеседник (18 верасня 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
- ↑ Главой Росгвардии занялся главный военный прокурор (руск.). Pasmi.ru (1 кастрычніка 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
- ↑ Навальный вызвал главу Росгвардии Золотова на дебаты на федеральном телеканале (руск.)(недаступная спасылка). Новая газета (18 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2018. Праверана 7 лістапада 2018.
- ↑ Золотов отказался от дебатов с Навальным (руск.). РБК (19 кастрычніка 2018). Праверана 7 лістапада 2018.