Віктар Васільевіч Еўдакімаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 жніўня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 1945 (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
|
Віктар Васільевіч Еўдакімаў (27 жніўня 1911, г. Екацерынадар, Расія — 20 верасня 1945, г. Беласток, Польшча) — Герой Савецкага Саюза, лётчык-бамбавік, камандзір эскадрыллі авіяпалка, гвардыі падпалкоўнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і працоўнага. Член КПСС з 1941 года. Скончыў рабфак. Працаваў на заводзе «Растсельмаш» слесарам і зваршчыкам. У Чырвонай арміі з 1934 года. У 1937 годзе скончыў Сталінградскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол ў 1939 годзе. У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года.
Камандзір эскадрыллі 6-га гвардзейскага авіяцыйнага палка (6-я гвардзейская авіяцыйная дывізія, 1-й гвардзейскі авіяцыйны корпус, АДД) гвардыі маёр Еўдакімаў да мая 1944 года здзейсніў 231 баявы вылет на бамбаванне ваенна-прамысловых аб’ектаў у глыбокім тыле ворага і размяшчэнне яго войскаў.
20 верасня 1945 года памёр ад ран. Пахаваны ў Ваўкавыску, яго імем названа адна з вуліц горада. У Растове-на-Доне на заводзе «Растсельмаш» усталяваны бюст[1].
Узнагароды
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 19 жніўня 1944 года. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.