Віктар Аляксеевіч Піскароў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Генадзь Жабіцкі | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Ягораў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 студзеня 1929 |
||||||
Смерць | 22 мая 2018 (89 гадоў) | ||||||
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук | ||||||
Дзейнасць | палкаводзец, палітык | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1951—1991 | ||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
|
Ві́ктар Аляксе́евіч Піскаро́ў (26 студзеня 1929, в. Чырвоная Горка, Юхнаўскі раён, Калужскай вобласці — 22 мая 2018) — савецкі і беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр унутраных спраў Беларускай ССР, генерал-лейтэнант унутранай службы, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук.
Біяграфія
У органах міліцыі з сакавіка 1951 года. Пачынаў службу ў Тураўскім раёне. Выпускнік факультэта завочнага навучання Акадэміі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
З ліпеня 1967 па 1978 год — начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. З 1978 года — намеснік міністра ўнутраных спраў БССР. У 1983 годзе прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС СССР.
Са студзеня 1984 па 1990 год — міністр унутраных спраў Беларускай ССР.
Са студзеня 1991 года ў адстаўцы.
З лістапада 2001 года — старшыня Савета Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 11-12 скліканняў. У 1980 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па юрыдычных навуках ў Акадэміі МУС СССР.
Узнагароды
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь»
- медалі
Зноскі
Спасылкі
- Дзмітрый Касценка. На Варце. 26 студзеня Віктару Аляксеевічу Піскарову — 80 гадоў Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Леонид Екель. Советская Белоруссия № 41 (24671). Комиссар Пискарев (руск.)