Віктар Іванавіч Чарназёмаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Віктар Іванавіч Чарназёмаў (22 ліпеня 1939, в. Касцюкоўка, Гомельскі раён) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 годзе. Працаваў у Гродзенскім аблпраекце, Мінскпраекце, Белдзяржпраекце, з 1982 года — галоўны архітэктар у Белмясцпрампраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): навучальныя карпусы і інтэрнаты Беларускага тэхналагічнага інстытута (1968—1970), гарадскі Палац піянераў (1975—1985), комплекс інтэрнатаў Беларускай чыгункі па Брэсцкай вуліцы (1982) у Мінску, мемарыял «Разгром» (1982), жылыя дамы, школы, дзіцячыя ўстановы (1977—1982).
Зноскі
Літаратура
- Черноземов Виктор Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.