Вікенцій Леапольд Сляндзінскі | |
---|---|
Wincenty Leopold Sleńdziński | |
| |
Імя пры нараджэнні | Вікенцій Аляксандравiч Сляндзінскі |
Дата нараджэння | 2 (14) студзеня 1838 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 (19) жніўня 1909 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Бацька | Аляксандр Язэп Сляндзінскі |
Дзеці | Людамір Вікенцевіч Сляндзінскі |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | гістарычны партрэт |
Вучоба | Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, Імператарская Акадэмія мастацтваў |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Вядомыя працы | Партрэт Тадэвуша Багдановіча |
Уплыў | Канут Русецкі, Сяргей Заранка |
Уплыў на | Людамір Сляндзінскі |
Узнагароды | 2-і срэбраны медаль Акадэміі Мастацтваў (1858); 1-ы срэбраны медаль Акадэміі Мастацтваў (1859) за эцюд «Данііл у рове з львамі» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вікенцій Леапольд Сляндзінскі (2 студзеня (14 студзеня) 1838, в. Скрабіна Ёнаўскага раёна, Каўнаскі павет — 1909, Вільня) — польскі, літоўскі і беларускі мастак і піяніст, сын мастака Аляксандра Сляндзінскага, бацька мастака Людаміра Сляндзінскага.
Біяграфія
У дзяцінстве рос у вёсках Барцяны над Віліяй і Баярышкі над Нявежай, а таксама ў Чырвоным Двары пад Коўна. Першыя ўрокі жывапісу атрымаў ад бацькі, мастака Аляксандра Сляндзінскага. Пасля пераезду с бацькамі ў Вільню браў урокі фартэпіяна ў Станіслава Манюшкі і ўрокі жывапісу ў Канута Русецкага.
У 1832 годзе, пасля Паўстання 1830—1831 гадоў, імперскія ўлады закрылі Віленскі ўніверсітэт з яго Віленскай мастацкай школай. У 1856 годзе Вікенцій Слендзінскі разам з сябрам, будучым мастаком Міхалам Андрыёлі, паступіў вучыцца ў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, займаўся пад кіраўніцтвам земляка, мастака Сяргея Заранкі.
Маскоўскі перыяд
Большасць віленскіх мастакоў таго часу аддавалі перавагу вучобе ў Санкт-Пецярбургу, у Імператарскай акадэміі мастацтваў, якая мела больш высокі рэйтынг, але туды складаней было паступіць. Маскоўская мастацкая школа была яшчэ зусім маладая, не валодала вялікай колькасцю вядомых настаўнікаў, і яшчэ не былі сфармаваныя па сутнасці адукацыйныя традыцыі. Але ў той жа час, Імператарская Акадэмія мастацтваў знаходзілася пад моцным уплывам акадэмізму, абмяжоўваючы рэалістычны напрамак, што прывяло нават у 1863 годзе да «бунту чатырнаццаці» і наступнаму ўзнікненню плыні «перасоўнікаў».
У гэтым плане Маскоўская школа мела лепшы, дэмакратычны падыход, спрыяльны для развіцця рэалістычнага стылю. Паўплываў і той факт, што ў вучылішча выкладаў зямляк Вікенція Сляндзінскага — мастак Сяргей Заранка. Таксама Вікенцію Сляндзінскаму выкладаў рускі жывапісец Аляксей Саўрасаў. У гэты ж час у вучылішчы ў Сяргея Заранкі атрымліваў мастацкую адукацыю іншы будучы знакаміты рускі жывапісец Васіль Пяроў.
Пецярбургскі перыяд
У 1859 году Вікенцій Сляндзінскі разам з Міхалам Андрыёлі паступілі ў Імператарскую Акадэмію мастацтваў. У працэсе навучання Вікенцій два разы быў узнагароджаны медалямі — 2-і срэбраны медаль Акадэміі Майстэрстваў ў 1858 годзе і 1-ы срэбраны медаль у 1859 за эцюд «Данііл у рове ільвіным». Гэты твор пасля набыў граф Бенедыкт Тышкевіч. У 1861 Вікенцій быў удастоены звання класнага мастака 3 ступені. Творчая кар’ера Сляндзінского магла б быць сапраўды паспяховай, калі б не ўдзел у антыўрадавым паўстанні.
Галерэя
- Аўтапартрэт, 1862 год. Літоўскі мастацкі музей
- Партрэт Тадэвуша Багдановіча. 1891 (?)
- Партрэт Вінцэнта Багдановіча
- Партрэт рускага афіцэра, 1868, Літоўскі мастацкі музей
- Партрэт дамы, 1878
- Бабуля зацягвае нітку, 1860, Літоўскі мастацкі музей
- Аўтапартрэт. Галерэя Сляндзінскіх у Беластоку
- Партрэт Арлоўскага. Галерэя Сляндзінскіх у Беластоку
- Партрэт Розы Верашчынскай-Місевіч. Галерэя Сляндзінскіх у Беластоку
- «Елеазар». Галерэя Сляндзінскіх у Беластоку
- Мастацкая капэрта Рэспублікі Беларусь 2014 г. з рэпрадукцыяй партрэта шляхціца Тадэвуша Багдановіча пэндзля Вікенція Сляндзінскага, 1891 (?)
Зноскі
Літаратура
- Дробаў Л. Н. Сляндзінскі Вікенцій // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 36—37. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- http://www.kamane.lt/eng/Kamane-s-texts/2013-year/August/Fine-Arts/Artist-rebel/(searchTerm)/Slendzinskis
- http://www.bernardinai.lt/straipsnis/2013-08-18-marius-vysniauskas-dailininkas-sukilelis/105775
- http://www.artinfo.pl/?pid=artists&id=17281&lng=1
- Сяргей Гваздзёў Людамір Сляндзінскі. Трайны партрэт // «Новы час» № 17 (338), 3 мая 2013. — С. 15.
- Сляндзінскі Вікенцій на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»