Вікенцій Васілевіч Скрыганаў
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1903(1903-06-22)
Месца нараджэння в. Надзейкавічы, зараз Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці
Дата смерці 26 студзеня 1945(1945-01-26) (41 год)
Месца смерці ваколіцы горада Аполе (Польшча)
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19201921, 19221945
Званне гвардыі генерал-маёр
Камандаваў 14-я гвардзейская стралковая дывізія
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі, Савецка-польская вайна, 1919-1921, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Суворава II ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Чырвонай ЗоркіОрдэн Чырвонай Зоркі
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Вікенцій Васілевіч Скрыга́наў (22 чэрвеня 190326 студзеня 1945) — савецкі ваенны дзеяч, гвардыі генерал-маёр (1944). Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Надзейкавічы зараз Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Працаваў на кардоннай фабрыцы ў Рагачове.

У Чырвонай Арміі з 1920 года. Удзельнік грамадзянскай вайны, баёў на Заходнім фронце супраць польскіх войскаў і на паўднёвым фронце супраць арміі генерала Урангеля. У 1921 годзе дэмабілізаваны. З 1922 года зноў у Чырвонай арміі. У 1925 годзе скончыў пяхотную школу ў Смаленску, у 1938 годзе Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1942 года на Заходнім, Паўднёвым, Закаўказскі, Паўночна-Каўказскі, Паўднёва-Заходнім, 3-м, 2-м, і 1-м Украінскім франтах. З 1943 года намеснік камандзіра 6-й стралковай дывізіі 1-й гвардзейскай арміі, са студзеня 1944 года — камандзір 14-й гвардзейскай стралковай Вінніцкай Чырванасцяжнай дывізіі імя Яна Фабрыцыуса.

Дывізія пад камандаваннем гвардыі генерал-маёра В. В. Скрыганава вызначылася ў баях на тэрыторыі Польшчы. 12 студзеня 1945 года дывізія прарвала абарону праціўніка, за 11 дзён прайшла 264 км. 22 студзеня 1945 года. дывізія фарсіравала раку Одэр на паўночным захадзе ад горада Аполе (Польшча). У баі за ўтрыманне плацдарма В. В. Скрыганаў быў цяжка паранены і памёр 27 студзеня 1945 года. Пахаваны ў Львове.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года гвардыі генерал-маёру Скрыганаву В. В. пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

Памяць

Імем В. В. Скрыганава названы вуліцы ў Мінску і вёсцы Дварэц Рагачоўскага раёна. У экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны знаходзяцца пашкоджаны асколкам Ордэн Айчыннай вайны і палявая сумка Героя[1]. У горадзе Рагачоў на Алеі Герояў устаноўлены памятны знак, на доме № 1 па вуліцы Скрыганава ў Мінску мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.