Ві́за — дазвольны дакумент, які дае права чалавеку на перасячэнне дзяржаўных межаў у пунктах пропуску. Віза — дазвол замежніка на ўезд на тэрыторыю іншай дзяржавы. Аднак існуюць таксама «выязныя» візы, якія даюць права на выезд з краіны.
Візы канкрэтнай краіны выдае як правіла консульства ці пасольства краіны ў іншай краіне. Часам гэтым пытаннем могуць таксама займацца акрэдытаваныя візавыя цэнтры.
Міграцыйны кантроль, як правіла, паміж краінамі, якія заключылі паміж сабой пагадненне аб бязвізавым рэжыме, не адмяняецца. Кантроль адсутнічае толькі паміж краінамі, якія знаходзяцца ў візавых саюзах (напрыклад, Беларусь і Расія або краіны Шэнгенскай зоны). Іміграцыйны кантроль у многіх краінах можа забараніць ўезд ўладальніку сапраўднай візы ў выпадку парушэння ім умоў атрымання візы, парушэння заканадаўства краіны, у якую ён заязджае, або ў выпадку, калі ёсць сумневы ў мэтах яго паездкі.
Літаратура
- Г. А. Маслыка. Віза // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 145. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).