Відзскі раён
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіць у Вілейская вобласць (1940—1944), Полацкая вобласць (1944—1954), Маладзечанская вобласць (1954—1960)
Адміністрацыйны цэнтр Відзы
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 20 студзеня 1960
Насельніцтва
  • 18 500 чал. (1959)
Плошча 900 км²
Відзскі раён на карце

Ві́дзскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Відзы.

Гісторыя

Відзскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе далучэння да БССР. Да ўтварэння раёна яго тэрыторыя была часткай Свянцянскага павета і Браслаўскага павета.

12 кастрычніка 1940 года раён быў падзелены на 11 сельсаветаў: Абалеўскі, Блажышкаўскі, Богінскі, Далёкаўскі, Дрысвяцкі, Дубраўскі, Казянскі, Мілашкаўскі, Расінельскі, Сястрэнецкі, Ярканцаўскі. 20 верасня 1944 года раён быў перададзены ў склад новаўтворанай Полацкай вобласці, пасля яе скасавання 8 студзеня 1954 года ўвайшоў у Маладзечанскую вобласць. 16 ліпеня 1954 года былі скасаваны Дубраўскі, Мілашкаўскі і Расінельскі сельсаветы, 27 сакавіка 1959 года — Блажышкаўскі, Богінскі і Сястрэнецкі сельсаветы (тэрыторыі сельсаветаў пры скасаванні размяркоўваліся паміж іншымі сельсаветамі ў межах раёна).

20 студзеня 1960 года раён быў скасаваны, уся яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Браслаўскага раёна. Адначасова была скасаваная і Маладзечанская вобласць, тэрыторыя былога раёна апынулася ў складзе Віцебскай вобласці.

Геаграфія

Плошча раёна складала 900 км². Станам на 1947 год у склад раёна ўваходзілі 394 населеныя пункты.

Літаратура

  • Відзскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 142. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • М. І. Камінскі. Відзскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1994. — С. 266. 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.