Вячаслаў Уладзіміравіч
Князь смаленскі
1113 1127
Папярэднік Святаслаў Уладзіміравіч
Пераемнік Расціслаў Мсціславіч
Князь тураўскі
1127 1132
Пераемнік Ізяслаў Мсціславіч
1134 1142
Папярэднік Ізяслаў Мсціславіч
Пераемнік Святаслаў Усеваладавіч
1143 1146
Папярэднік Святаслаў Усеваладавіч
Пераемнік Яраполк Ізяславіч
Князь пераяслаўскі
Папярэднік Юрый Далгарукі
Пераемнік Андрэй Уладзіміравіч Добры
1142 1143
Папярэднік Андрэй Уладзіміравіч Добры
Пераемнік Ізяслаў Мсціславіч
Вялікі князь кіеўскі
22 лютага 1139 4 сакавіка 1139
Папярэднік Яраполк Уладзіміравіч
Пераемнік Усевалад Ольгавіч

Нараджэнне 1083(1083)
Смерць 1154(1154)
Месца пахавання
Род Манамахавічы
Бацька Уладзімір Манамах
Маці Гіта Уэсекская
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вячаслаў Уладзіміравіч (каля 1083 — снежань 1154) — шосты сын Уладзіміра Манамаха і Гіты Уэсекскай. Князь смаленскі (1113—1127), князь тураўскі (1127—1132, 1134—1142 і 1143—1146), князь пераяслаўскі (1132—1134, 1142—1143), вялікі князь кіеўскі (з 22 лютага па 4 сакавіка 1139, у ліпені 1150 і з красавіка 1151 па 1154)[1].

Ранняя біяграфія

У 1097 годзе ўдзельнічаў са старэйшым братам Мсціславам у бітве на Калокшы.

Вячаслаў Уладзіміравіч быў пасаджаны бацькам у Смаленску з пераходам самога Уладзіміра на кіеўскае княжанне, а Святаслава Уладзіміравіча ў Пераяслаў (1113).

У 1116 у час паходу на мінскага князя Глеба Усяславіча ваяваў Оршу і Копысь[1].

У 1127 годзе Вячаслаў ўжо згадваецца як тураўскі князь, а сын яго старэйшага брата Мсціслава Расціслаў як смаленскі. Тураўская воласць перайшла пад кантроль Манамахавічаў прыкладна ў той жа час, што і валынская, з якой быў выгнаны Яраслаў Святаполчыч у 1118 годзе, хоць існуюць версіі аб княжанні яго братоў Брачыслава і Ізяслава ў Тураве ў 11101123 гадах.

У 1132 Яраполк пасля няўдачы перадаць Пераяслаў Мсціславічам перадаў яго Вячаславу, а Тураў разам з Мінскам, адзіным пакінутым пад кантролем Манамахавічаў з Полацкага княства — Ізяславу Мсціславічу. Але ў Пераяслаўле Вячаслава, па ўсёй верагоднасці, цяжарыла суседства з полаўцамі, і ў 1134 Вячаслаў самавольна вярнуўся ў Тураў, выгнаўшы адтуль пляменніка, які з гэтага моманту пачаў барацьбу з дзядзькамі, у тым ліку з дапамогай Ольгавічаў[1].

Княжанне ў Кіеўскай зямлі

Са смерцю старэйшага брата Яраполка (18 лютага 1139) да Вячаслава перайшло старшынство ў родзе Манамахавічаў. У лютым 1139 Вячаслаў у першы раз атрымаў у спадчыну кіеўскі пасад[1], але ўжо ў сакавіку быў скінуты чарнігаўскім князем Усевалад Ольгавіч.

У 1142 г., пасля смерці Андрэя Уладзіміравіча, Усевалад аддаў Вячаславу Пераяслаўскае княства (адначасова адправіўшы свайго сына Святаслава ў Тураў), што выклікала выбух абурэння Давыдавічаў і малодшых Ольгавічаў. Яны двойчы падступалі да Пераяслаўля, але былі адбітыя з дапамогай Ізяслава Мсціславіча і кіяўлян. У студзені 1143 сталы былі канчаткова размеркаваны: Вячаслаў вярнуўся ў Тураў, Ізяслаў Мсціславіч перайшоў у Пераяслаў, а на Валыні сеў Святаслаў Усеваладавіч.

У 1146 годзе, пасля смерці Усевалада, Вячаслаў зноў паспрабаваў актыўна ўмешвацца ў палітыку, у прыватнасці узвёў на пасад ва Уладзіміры-Валынскім свайго пляменніка Уладзіміра Андрэевіча. Аднак новы князь Ізяслаў Мсціславіч тут жа забраў сабе і Валынь і Тураў, аддаўшы Вячаславу нязначны гарадок Перасопніцу на Валыні. У 1149 Юрый Далгарукі разбіў Ізяслава і выгнаў яго з Кіева; цяпер Ізяслаў вырашыў узвесці на пасад Вячаслава і правіць ад яго імя, але калі ён запрасіў Вячаслава на пасад (пагражаючы ў адваротным выпадку папаліць Тураўскую воласць), Вячаслаў палічыў за лепшае аб’яднацца з малодшым братам Юрыем, сумесна яны атрымалі перамогу над пляменнікам. Юры нават хацеў саступіць Кіеў Вячаславу, але баяры адгаварылі яго. «Брату твайму не ўтрымаць Кіева, — казалі яны, — не дастанецца ён ні табе, ні яму». Тады Юрый сам стаў вялікім князем, а Вячаслава пасадзіў у маленькім, але стратэгічна важным Вышгарадзе пад самым Кіевам.

«Князь Ізяслаў Мсціславіч прапануе мір і сяброўства дзядзьку свайму Вячаславу» — малюнак Клаўдзія Лебедзева

Калі ў 1150 Ізяслаў, выступіўшы з Валыні, выгнаў Юрыя, Вячаслаў заехаў у Кіеў, але пасля перамоваў з пляменнікам ізноў пакінуў горад. Напярэдадні новага паходу Юрыя на Кіеў Ізяслаў прысягнуў Вячаславу як бацьку, гэта значыць старэйшаму суправіцелю, і Вячаслаў нават адпусціў сваю дружыну[1] з Ізяславам, ваяваць супраць Юрыя і Уладзімірка галіцкага. У наступным годзе Ізяслаў атрымаў канчатковую перамогу і заклікаў Вячаслава на трон (красавік 1151 г.). Яны разам кіравалі ў згодзе да смерці Ізяслава (13 лістапада 1154 года). Пасля гэтага пасад паспрабаваў заняць Ізяслаў Давыдавіч чарнігаўскі, але Вячаслаў не пусціў яго і заклікаў у Кіеў іншага свайго пляменніка — Расціслава Мсціславіча Смаленскага, які таксама прызнаў яго старэйшым суправіцелем[1]. Аднак ужо ў снежні 1154 сканаў і сам Вячаслаў. Расціслаў пасля яго смерці не ўтрымаў Кіеў: на Кіеў рушыў Юрый Далгарукі, Расціслаў з’ехаў абараняць ад яго Смаленск. Кіеў часова (да прыходу Юрыя) заняў Ізяслаў Давыдавіч.

Продкі

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Уладзімір Святаславіч, вялікі князь Кіеўскі
 
 
 
 
 
 
 
Яраслаў Уладзіміравіч, вялікі князь Кіеўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Рагнеда Рагвалодаўна, княгіня Кіеўская
 
 
 
 
 
 
 
Усевалад Яраславіч, вялікі князь Кіеўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Олаф, кароль Швецыі
 
 
 
 
 
 
 
Інгігерда, прынцэса Швецыі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эстрыд, каралева Швецыі
 
 
 
 
 
 
 
Уладзімір Усеваладавіч, вялікі князь Кіеўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Феадосій Манамах
 
 
 
 
 
 
 
Канстанцін IX, імператар Візантыі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Манамахіня
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вячаслаў Уладзіміравіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Годвін, эрл Уэсекса
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гаральд II, кароль Англіі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Торкель Сцюб'ёрсан
 
 
 
 
 
 
 
Гіта Торкельдоцір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гіта Уэсекская, прынцэса Англіі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эдзіта Лебядзіная Шыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Вячеслав Владимирович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 131. — 737 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.