Вячаслаў Аляксандравіч Позняк | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1940 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак, вітражыст |
Месца працы | |
Жанр | манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] |
Вучоба |
Вячаслаў Аляксандравіч По́зняк (30 красавіка 1940, Мінск) — беларускі мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе, выкладаў у ім у 1968—1969 гадах.
Творчасць
![](../I/War_Memorial_underneath_Victory_Square_-_Minsk_-_Belarus_(27491165046).jpg.webp)
![](../I/%D0%92._%D0%9F%D0%BE%D0%B7%D0%BD%D1%8F%D0%BA._%D0%92%D1%96%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%B6_%D1%9E_%D0%93%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BF%D0%B0%D1%88%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%86%D0%B5.jpg.webp)
Сярод твораў вітражы: «Музы» для Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі (1976), «Помнікі старажытнага беларускай архітэктуры» для Галоўпаштамта (1980), у вестыбюлі корпуса Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта (1982), чыгуначнага вакзала (1983), вітраж з размалёўкай Дамавой царквы (1987, усе ў Мінску), «Нарачанскія матывы» для гасцініцы «Нарач» (1983), для Палаца піянераў у Брэсце (1990—1991), санаторыя «Радон» Гродзенскай вобласці (1993—1994). Выканаў Вянок Славы і дэкаратыўнае афармленне столі ў Зале цырыманіялаў плошчы Перамогі ў Мінску (1985). Творы Позняка вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, гарманічнасцю колеравых і пластычных суадносін.
Зноскі
Літаратура
- Л. Ф. Салавей. Позняк Вячаслаў Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).