Вятчынская нізіна
Каардынаты: 52°20′ пн. ш. 28°10′ у. д.
Размяшчэнне Беларусь
physical
Вятчынская нізіна
Вятчынская нізіна

Вятчынская нізіна — геамарфалагічны раён у Беларусі, мае субшыротнае становішча ў міжрэччы Арэсы, Пцічы, Прыпяці і Бобрыка, мяжуе са Слуцка-Арэскай і Азарыцкай нізінамі і далінай Прыпяці.

У морфаструктурных адносінах раён прымеркаваны да заходняй часткі Петрыкаўскага пахаванага выступа і цэнтральнай часткі Маладушынска-Чырвонаслабодскай і Капаткевіцка-Велікаборскай ступеней Прыпяцкага прагіна. Сярэдняя магутнасць антрапагенавага чахла складае 30—60 м, месцамі сягаючы да 120 м.

Абсалютныя вышыні зямной паверхні вагаюцца ў межах 145—184 м. Пераважныя адносныя вышыні 2—3 м, на краявых градах узрастаюць да 10 м.

Геамарфалагічную аснову раёна ўтварае слабахвалістая паверхня водна-ледавіковай нізіны з вузкімі забалочанымі далінамі рэк, дробнаўзгорыстымі эолавымі масівамі і катлавінамі выдзімання. Цэнтральную частку нізіны займае буйная затарфаваная лагчына сцёку расталых ледавіковых вод, па днішчы якой пракладзены Галоўчыцкі і Курыціцкі каналы. У паўночна-заходняй частцы выдзяляецца Зеленаборскае краявое ледавіковае ўтварэнне дняпроўскага ўзросту са слаба выражанымі ўзгоркамі, градамі і сухадольнымі лагчынамі. У паўднёва-ўсходняй частцы ў шыротным напрамку цягнецца другая краявая града даўжынёй 7 км з адноснымі вышынямі да 30 м. На ўсходзе раёна выдзяляюцца эолавыя грады і ўзгоркі вышынёй 1—3 м.

Літаратура

  • Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3 (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.