Вясёлыя рабятыM:
Весёлые ребята
Постар фільма
Жанр музычны фільм[d][1], кінакамедыя і меладрама
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Масфільм
Працягласць 96 хв.
Краіна Сцяг СССР СССР
Мова Руская
Год 1934
IMDb ID 0025946
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вясёлыя рабяты (руск.: Весёлые ребята) — першая музычная кінакамедыя, знятая ў 1934 годзе у СССР. Фільм лічыцца класікай савецкай камедыі. Першая з серыі музычных камедый рэжысёра Рыгора Аляксандрава і кампазітара Ісака Дунаеўскага. Першая лірыка-камедыйная роля Любові Арловай. Карціна мела вялікі поспех як у СССР, так і за мяжой, дзе яна дэманстравалася пад назвай «Масква смяецца» (англ.: Moscow Laughs).

Сюжэт

Весёлая музычная гісторыя пра прыгоды таленавітага пастуха-музыканта Косці Пацехіна. Будучы прынятым за моднага замежнага гастралёра, прастадушны Косця зрабіў сенсацыю ў Маскоўскім мюзік-холе, дзякуючы чаму стаў дырыжорам джазавага аркестра, а хатняя работніца Анюта — спявачкай. Рэпетыцыі па падрыхтоўцы да выступлення на сцэне Вялікага тэатра яго аркестр праводзіць на хаўтурах…

Акцёры

  • Леанід Уцёсаў — Косця (Канстанцін Іванавіч) Пацехін, таленавіты пастух-музыка
  • Любоў Арлова — Анюта, хатняя работніца
  • Марыя Стралкова — Алена, дзіцё Торгсіна
  • Алена Цяпкіна — маці Алены
  • Фёдар Курыхін — факельшчык
  • Роберт Эрдман — Карл Іванавіч, настаўнік музыкі
  • Арнольд Арнольд — Густаў Фраскіні, дырыжор з Парагвая (у тытрах як «Г. Арнольд»)

Зноскі

  1. 1 2 http://www.imdb.com/title/tt0025946/ Праверана 6 ліпеня 2016.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.