Вясёлка — прыродная з’ява, насычаная разнастайным міфаэпічным зместам у беларускай міфалогіі і фальклоры. Часцей уяўлялася як жывая істота.
Згодна з паданнем, якое Е. Раманаў зафіксаваў на Сеннешчыне, вясёлка — гіганцкі нябесны змей (цмок), які, бывае, абернецца дугой над Лукомскім возерам і п’е ваду. Калі спускаецца на зямлю, прымае прыгожае чалавечае аблічча. Пярун (так у дадзеным сюжэце называюць маланку) тройчы б’е ў цмока і забівае яго. Верагодна, гэтае паданне захавала рэшткі асноўнага балта-славянскага міфа аб бітве Перуна (бога-грымотніка) і Змея.
Літаратура
Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.
Гл. таксама
Вясёлка (прыродная з’ява)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.