Вяселле — комплекс абрадаў і звычаяў, якія суправаджаюць заключэнне шлюбу і з’яўляюцца своеасаблівым актам зацвярджэння новай сям’і. Вяселле як абрадавае афармленне шлюбу ўзнікла ў перыяд патрыярхату з усталяваннем манагаміі. Для кожнага народа на пэўнай ступені яго развіцця характэрны традыцыйны ўстойлівы комплекс вясельных абрадаў, які спалучаецца з усімі відамі народнага мастацтва (тэатралізаваныя дзеянні, музыка, спевы, танцы і г.д.). Асноўны момант вясельнай абраднасці ўсіх народаў свету — пераезд нявесты з дому бацькоў у дом жаніха.

У вернікаў вяселле суправаджаецца рэлігійнымі абрадамі (вянчанне ў хрысціянстве, ніках ў ісламе і інш.).

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.