Вёска
Вярэчча
± |
Вярэ́чча[1] (трансліт.: Viarečča, руск.: Веречье) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 49 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 98 кіламетраў ад Віцебска, за 46 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Гарадок, каля левага берага ракі Аўсянка. За 3 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Вярэчча знаходзіцца возера Бялец.
Гісторыя
Падчас карнай аперацыі «Donnerkeil» было забіта 30 жыхароў.
Да 2004 года з’яўлялася цэнтрам Вярэцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 328 жыхароў, 159 двароў (1996)
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Клуб і бібліятэка
- Бальніца і аптэка
- Аддзяленне сувязі
Славутасці
- Будынак былой царквы, у савецкі час быў перабудаваны пад школу
- Дом святара
- Магіла ахвяр нацызму
Вядомыя асобы
- Віктар Міхайлавіч Конанаў (нар. 1936) — пісьменнік, член Саюза пісьменнкаў Расіі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура
- Вярэчча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Вярэчча на сайце Глобус Беларусі (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.