Вярхоўны Савет РСФСР
Герб
Тып
Тып Савет
Дзяржава  РСФСР
Гісторыя
Дата заснавання 21 студзеня 1937
Дата скасавання 1993
Папярэднік Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка УЦВК і Усерасійскі з’езд Саветаў.
Пераемнік Расія Вярхоўны Савет Расійскай Федэрацыі
Структура
Членаў 1 дэпутат на 150 тыс. выбаршчыкаў (1937—1978)
975 дэпутатаў (1978—1990)
Апошнія выбары 1990

Вярхоўны Савет РСФСР — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады РСФСР у 1937—1990 гадах.

Упершыню Вярхоўны Савет РСФСР быў абраны 26 чэрвеня 1938 года. У адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1936 года і Канстытуцыяй РСФСР 1937 года, да Вярхоўнага Савета РСФСР пераходзілі ўсе дзяржаўныя паўнамоцтвы Усерасійскага з’езда Саветаў. Вярхоўны Савет абіраўся на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаванні грамадзянамі старэйшымі за 18 гадоў, без адрознення полу, рэлігіі і нацыянальнасці, тэрмінам на 4 гады (а з 1978 года — тэрмінам на 5 гадоў). Усяго было праведзена 11 выбарных скліканняў Вярхоўнага Савета РСФСР, ва ўсіх скліканнях пераважалі члены КПСС.

Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР

Да 1990 года дэ-юрэ вышэйшай службовай асобай у РСФСР з’яўляўся Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР. Пры гэтым у адрозненне ад іншых саюзных рэспублік у РСФСР да 1990 года адсутнічала ўласная камуністычная партыя і не было ўласных першых сакратароў (якія ў іншых рэспубліках валодалі адносна самастойнай уладай).

Пасля прыняцця паправак да Канстытуцыі РСФСР у кастрычніку 1989 года, у новай рэдакцыі пасада Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета была выключана, а кіраўніцтва парламентам рэспублікі ў маі 1990 года перайшло непасрэдна да Старшыні Вярхоўнага Савета РСФСР.

  • Аляксей Ягоравіч Бадаеў (19 ліпеня 1938 — 9 красавіка 1943)
  • Іван Аляксеевіч Уласаў (9 красавіка 1943 — 4 сакавіка 1944) (выконваючы абавязкі)
  • Мікалай Міхайлавіч Швернік (4 сакавіка 1944 — 25 чэрвеня 1946)
  • Іван Аляксеевіч Уласаў (25 чэрвеня 1946 — 7 ліпеня 1950)
  • Міхаіл Пятровіч Тарасаў (7 ліпеня 1950 — 16 красавіка 1959)
  • Мікалай Рыгоравіч Ігнатаў (16 красавіка — 26 лістапада 1959)
  • Мікалай Мікалаевіч Органаў (26 лістапада 1959 — 20 снежня 1962)
  • Мікалай Рыгоравіч Ігнатаў (20 снежня 1962 — 14 лістапада 1966)

14 лістапада — 23 снежня 1966 пасада вакантная (абавязкі выконвалі намеснікі старшыні: Цімафей Аркадзьевіч Ахазаў і Пётр Пятровіч Сысоеў)

  • Міхаіл Аляксеевіч Ясноў (23 снежня 1966 — 26 сакавіка 1985)
  • Уладзімір Паўлавіч Арлоў (26 сакавіка 1985 — 3 кастрычніка 1988)
  • Віталь Іванавіч Варатнікоў (3 кастрычніка 1988 — 29 мая 1990)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.