Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Вя́нта (літ.: Wenta) — горад у паўночнай Літве ў Акмянскім раёне Шаўляйскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Насельніцтва налічвае 3,4 тыс. чалавек. Праз горад цячэ рака Вянта. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Куршэнай — Мажэйкей, а чыгункай Вянта злучана з Шаўляем.
Гісторыя
Горад узнік у 1966 годзе пасля аб’яднання двух вёсак Баўска і Пурвы. Вянта пачала хутка развівацца пасля пабудовы тут цагельнага прадпрыемства. У 1970-х — 1980-х гадах на прадпрыемстве працавала каля 1000 чалавек. Пасля атрымання незалежнасці Літвы ў 1990 годзе, прадпрыемства сутыкнулася з эканамічнымі цяжкасцямі, выкліканымі пераходам ад планавай сістэмы да вольнага рынку. Прадпрыемства было падзелена на некалькі частак і прыватызавана.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вянта (горад)
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.