Вялікі тэатр | |
---|---|
![]() Будынак Асноўнай сцэны Вялікага тэатра (2012) | |
Заснаваны | 1776 |
Будынак тэатра | |
Месцазнаходжанне |
![]() |
Умяшчальнасць | 1 740[1] |
Кіраўніцтва | |
Дырэктар | Уладзімір Урын[2][3] |
Мастацкі кіраўнік |
балета — Сяргей Філін оперы — Маквала Касрашвілі |
Галоўны дырыжор | Туган Сахіеў[4] |
Галоўны балетмайстар | Юрый Грыгаровіч |
Галоўны хормайстар | Валерый Барысаў |
Сайт | bolshoi.ru/ru/ |
![]() |
|
![]() |
Вялікі тэатр (руск.: Большой театр), Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Расійскай Федэрацыі — тэатр оперы і балета; адзін з цэнтраў рускай і сусветнай музычнай тэатральнай культуры.
Заснаваны ў 1776 годзе ў Маскве на базе трупы, створанай М. Медоксам і князем П. В. Урусавым. Спектаклі даваліся ў будынку на вуліцы Пятроўка (называўся Пятроўскі тэатр), з 1824 года — у сучасным будынку (архітэктар В. Бавэ, паводле праекта А. Міхайлава; рэканструяваны ў 1856 годзе, архітэктар А. К. Кавас). Напачатку ставіліся замежныя і перыя расійскія оперы і балеты, пазней — шэдэўры сусветнай класікі і сучасных кампазітараў). З пачатку 20 стагоддзя сусветнае прызнанне атрымала руская вакальная (Ф. Шаляпін, А. Няжданава, Л. Собінаў) і балетная (К. Гельцэр, А. Горскі) школы, звязаныя з дзейнасцю Вялікага тэатра. З 1919 года акадэмічны. У 1924-59 гадах у памяшканні былога Опернага тэатра Зіміна працаваў філіял Вялікага тэатра, у 1961-89 гадах спектаклі ішлі і ў Крамлёўскім Палацы з’ездаў (сучасны Дзяржаўны Крамлёўскі Палац).
У розныя гады ў тэатры працавалі: дырыжоры М. Галаванаў, Г. Раждзественскі, Я. Святланаў; спевакі В. Барсава, Н. Абухава, С. Лемешаў, І. Казлоўскі, І. Архіпава, Г. Вішнеўская, У. Атлантаў, Алена Васілеўна Абразцова, Я. Несцярэнка, Т. Сіняўская, Т. Мілашкіна, Б. Рудэнка, Ю. Гуляеў, А. Вядзернікаў, Ю. Мазурок; салісты балета Г. Уланава, В. Лепяшынская, М. Сямёнава, М. Плісецкая, Н. Бяссмертнава, К. Максімава, У. Васільеў, М. Ліепа, В. Гардзееў, Н. Сямізорава, Н. Ананіяшвілі; рэжысёры Л. Баратаў, Б. Пакроўскі; балетмайстры Л. Лаўроўскі, Ю. Грыгаровіч.
Галерэя
- Вялікі тэатр. Малюнак XIX ст.
- Імператарскі Вялікі тэатр у 1883 годзе
- Маскоўскі Імператарскі Вялікі тэатр у 1905 годзе
- Вялікі тэатр у 1932 годзе
- Ахоўная маскіроўка на будынку тэатра. Жнівень 1942 года.
- Вялікі тэатр да рэканструкцыі.
- Вялікі тэатр пасля рэканструкцыі
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).