Вялікі Шантар
руск. Большой Шантар
Характарыстыкі
Плошча1 766 км²
Размяшчэнне
54°56′ пн. ш. 137°30′ у. д.
АкваторыяАхоцкае мора
Краіна
Вялікі Шантар (Расія)
Вялікі Шантар
Вялікі Шантар
Map

Вялікі Шантар (руск.: Большой Шантар - найбуйнейшы востраў архіпелага Шантарскія астравы. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Хабараўскага края Расіі. Плошча - 1766 км².

Геаграфія і прырода

Востраў Вялікі Шантар размяшчаецца ў паўднёва-заходняй частцы Ахоцкага мора. Прасціраецца з захаду на ўсход на 45 км, з поўначы на поўдзень на 64 км. Сфарміраваны пераважна вапнякамі і крамяністымі пародамі.

Рэльеф узгорысты. Найвышэйшы пункт (гара Вясёлая, 701 м) знаходзіцца ва ўсходняй частцы. Узбярэжжа атачаюць пясчаныя і галечныя пляжы. На востраве ёсць маляўнічыя рэкі, вадаспады і азёры. Самае вялікае возера носіць назву Вялікае і размяшчаецца на паўночна-усходняй ускраіне.

Клімат субантарктычны, прахалодны. Лёд растае каля ўзбярэжжа толькі ў пачатку ліпеня, а ў жніўні пачынаецца восеньскае пахаладанне.

Паверхня пакрыта лісцевымі і хваёвымі лясамі. Для фаўны характэрны бурыя мядзведзі, собалі, каля 200 відаў птушак. Узбярэжжа і навакольныя воды наведваюць шматлікія ластаногія і кіты. У рэках нерастуюць ласосепадобныя.

Гісторыя

Адкрыты расійскімі казакамі ў 1713 г. У XIX ст. на востраве знаходзіліся часовае паселішча Расійска-Амерыканскай кампаніі і прамысловыя базы амерыканскіх кітабояў. Пасля 1926 г. былі арганізаваны сталае паселішча і саўгас, аднак з-за стратнасці зачынены.

Інфраструктура

На поўдні вострава каля заліва Губа Якшына працуе метэаралагічная станцыя. Каля яе знаходзіцца невялікая праваслаўная капліца. Сталага насельніцтва няма.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.