Вялікі Салым | |
---|---|
руск. Большой Салым | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 583 км |
Басейн | 18 100 км² |
Расход вады | 120 (80[1]) м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 95[1] м |
• Каардынаты | 59°26′24″ пн. ш. 72°40′13″ у. д. |
Вусце | Об |
• Каардынаты | 61°06′08″ пн. ш. 70°54′08″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Об → Карскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра |
Код у ДВР | 13011100212115200049660 |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце |
Вялі́кі Салы́м (руск.: Большой Салы́м[2]) — рака ў Расіі, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — Югра, левы прыток ракі Об (басейн Карскага мора).
Даўжыня ракі 583 км. Плошча вадазбору 120 (80[1]) км². Сярэдні шматгадовы сцёк 2,525[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці, у міжрэччы рэк Об і Дзям’янка, у Салымскім балоце. Упадае ў Салымскую пратоку ракі Об, за 35 км ніжэй пасёлка Лемпіна[1]. Вадазбор у цэнтральнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Даліна ракі ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім і ніжнім — трапецападобная шырынёй 3—5 км, з тэрасамі і стромкімі схіламі вышынёй 20—25 м. У пойме Вялікага Салыма шмат старычных азёр і праток. Рэчышча моцна звілістае, меандруючае. Шырыня рэчышча 20—50 м у верхнім і сярэднім цячэнні і ад 80—100 да 200 м у ніжнім. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. У разводдзе рака суднаходная да пасёлка Салым (110 км, пратока Вялікая Салымская[3]).
Прытокі: Тапат’яха (правы), Тарсап, Малы Салым, Тукан, Вандрас (левыя) і інш.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Сурков В. В. Большой Салым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
- ↑ Река Б.САЛЫМ // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 69. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Большой Салым // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)