Вялікі лес
53°56′39″ пн. ш. 27°42′38″ у. д.
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Першамайскі раён
Першае згадванне 1920-я
Дата заснавання 1920
Ранейшы статус ЗВГ
Год уключэння ў межы горада 10 лістапада 1997
Ранейшыя назвы Усходні
Паштовыя індэксы 220056
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікі Лес — мікрараён у паўночна-ўсходняй частцы Мінска, за МКАД. Узнік у 2000-х на месцы аднайменных хутароў пасярод даўняга вялізнага ляснога масіву. Назву «Вялікі Лес» атрымаў адпаведна рашэння 24-га склікання № 274/22/24 ад 22 снежня 2006 года[1].Названы з-за паселішча хутар Вялікі Лес (9 двароў). Вайну хутар не перажыў, і імя было забыта амаль на 70 гадоў. Мае будаўнічую назву Усходні.

Размяшчэнне

Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Мінска. Побач з буйным мікрараёнам Уручча, які знаходзіцца з паўночнага-захаду, і вёскай Калодзішчы, якая знаходзіцца з усходу. Таксама з паўднёвага ўсходу ад мікрараёна размешчана чыгуначная станцыя Азярышча і аднайменны пасёлак.

Гісторыя

Заснаваны прыблізна ў 1920-я гады. Спачатку складаўся з адной вуліцы.

На карце 1934 г. ваенны гарадок Уручча пазначаны як ваенны лагер каля чыгункі. Такімі лагерамі быў акружаны Мінск. Бліжэйшыя — Сухарукія і Калодзішчы. На даваенных картах чыгунка праходзіла ад станцыі «Азярышча» праз лясны масіў міма вёсак Уручча і Копішча ў вёску Падбалоцце. Разабрана да вайны.

У 1937—1939 і 1940 гг. тут дыслакавалася 100 стралковая дывізія, былі размешчаны КП акругі, шпіталь.

З даваенных будынкаў захаваліся чатыры дамы на вул. Панамарова.

У 1945 годзе сюды ва Уруччы перадыслакавалі з Берліна 120-ю дывізію. Да 1991 года 90 % насельніцтва складаў афіцэрскі склад Узброеных Сіл СССР, пазней — Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, аднак пасля скасавання статусу закрытага ваеннага гарадка насельніцтва стала пераважна цывільным.

10 лістапада 1997 года ўвайшоў у склад Мінска[2]. Да 1998 года меў статус ЗВГ (закрытага ваеннага гарадка).

Асноўныя вуліцы

Інфраструктура

  • 2 школы
  • пошта
  • крамы
  • 2 дзіцячых садка
  • водна-аздараўленчы комплекс
  • 2 цырульні
  • кафэ
  • музей

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтобусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Уручча-2 і дыспетчарская станцыя Уручча-4.

Насельніцтва

Да 1991 года 90 % насельніцтва складалі афіцэры Узброеных Сіл СССР, пазней УС РБ, аднак, пасля адмены статусу ЗВГ насельніцтва стала пераважна грамадзянскім.

Забудова

Гарадок забудаваны пяціпавярховымі жылымі дамамі серыі КПД-4570, П-101, таксама ёсць дзевяціпавярховыя 86 серыі, а таксама М-464БК, М-464М, М-464У, М-111-90, ЗА-ОПБ і М-335. У гарадку выразна акрэслены цэнтр — мемарыяльны комплекс і ГДА. У гарадку ёсць помнікі У. І. Леніну і безыменнаму салдату. У 1990-я гады з’явіўся 2-гі мікрараён, спачатку без сацыяльна-побытавай інфраструктуры, якая будуецца толькі ў апошнія гады. У пачатку 2000-х з’явіўся 3-ці мікрараён, яшчэ не завершаны ў поўным аб’ёме.

Забудова ў цяперашні час

Станам на 2014 год у ваенным гарадку вядзецца актыўнае будаўніцтва, будуецца 5-ты мікрараён. Таксама запланавана ўшчыльніць наяўную забудову у 1-м і 2-м мікрараёнах. Цяпер гарадок падзелены на 7 мікрараёнаў[2]. У 2-м квартале 2013 года пачата ўшчыльненне 7-га мікрараёна[4].

Панарамны здымак мікрараёна Вялікі Лес-2.
Панарамны здымак мікрараёна Вялікі Лес-2.

Ваенныя аб’екты

Цяпер у гарадку размяшчаецца 120-я асобная гвардзейская механізаваная Рагачоўская Чырванасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава брыгада імя Вярхоўнага савета Беларускай ССР[5], таксама полк унутраных войскаў МУС РБ. Размяшчаюцца шматлікія сховішчы ваеннай тэхнікі, пакінутай пасля касавання СССР.

Заўвагі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.