Вялікі Куяльнік
Характарыстыка
Даўжыня
  • 150 км
Басейн 1 860 км²
Вадацёк
Выток  
  Каардынаты 47°42′20″ пн. ш. 29°34′31″ у. д.
Вусце Куяльніцкі ліман
  Каардынаты 46°47′25″ пн. ш. 30°35′43″ у. д.
Размяшчэнне
Водная сістэма Куяльніцкі ліман

Краіна
physical
Вялікі Куяльнік
Вялікі Куяльнік
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікі Куяльнік (укр.: Великий Куяльник) — рака ў Адэскай вобласці Украіны. Даўжыня ракі — 150 км, плошча вадазборнага басейна — 1860 км².

Вялікі Куяльнік бярэ пачатак на паўднёва-ўсходніх схілах Падольскага ўзвышша, паблізу Падольска і працякае па тэрыторыі Падольскага, Ананьеўскага, Шыраеўскага і Іванаўскага раёнаў Адэскай вобласці. Упадае ў Куяльніцкі ліман, які аддзелены ад Чорнага мора перасыпам. На лімане, у межах Адэсы, размешчаны Куяльніцкі курорт. На рацэ размешчаны пасёлкі Далінскае, Шыраева, Іванаўка.

Жыўленне снегавое, летам мялее, часам перасыхае, у халодныя зімы перамярзае. У Вялікі Куяльнік упадае каля 40 малых рэк сумарнай працягласцю каля 280 км.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.