Вялікі Іргіз | |
---|---|
руск. Большой Иргиз | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 675 км |
Басейн | 24 000 км² |
Расход вады | каля 23 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Агульны Сырт |
• Каардынаты | 52°13′04″ пн. ш. 51°07′02″ у. д. |
Вусце | Валгаградскае вадасховішча |
• Каардынаты | 52°00′44″ пн. ш. 47°22′51″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Волга |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Саратаўская вобласць, Самарская вобласць |
Код у ДВР | 11010001612112100009544 |
выток вусце |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялі́кі Іргі́з (руск.: Большой Иргиз) — рака ў Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Волга.
Даўжыня ракі 675 км. Плошча вадазбору 24 000 км². Выток ракі знаходзіцца ў адгор’ях узвышша Агульны Сырт. Рака працякае ў шырокай даліне і ўпадае ў Валгаградскае вадасховішча. Сярэдні расход вады каля 23 м³/с (21,8 м³/с каля горада Пугачоў[1]). Аб’ём сцёку 0,688[1] км³/год. Вада ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.
Сярод прытокаў — Маянга, Малы Кушум, Камялік, Сакма, Сухая Аўсянка, Аўсянка, Мокрая Аўсянка, Каралык, Вялікая Глушыца і інш.
На рацэ горад Пугачоў.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 384.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 68. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.