За ўсю гісторыю ВКЛ толькі адна вялікая княгіня была аднаасобнай уладаркай дзяржавы — Ганна Ягелонка ў 1575 годзе. Усе астатнія рабіліся вялікімі княгінямі ў выніку шлюбу з вялікімі князямі.
Напачатку вялікія княгіні паходзілі з разнастайных балцкіх княжацкіх родаў. У асноўным звесткі пра іх адсутнічаюць. Пачынаючы ад XIV стагоддзя гаспадары пачынаюць заключаць шлюбы з навакольнымі славянскімі кіраўніцкімі родамі, і толькі ў XV стагоддзі яны зрадніліся з заходнееўрапейскімі дынастыямі.
Выява | Імя | Гады жыцця | Год шлюбу | Выява мужа | Імя мужа | Гады князявання мужа | Каментарый | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | ? | ? — ? | ? | Міндоўг | 1245—1253 | Маці Войшалка | ||
2 | Марфа | ? — каля 1262 | ? | Міндоўг | 1245—1253 | - | ||
3 | Агна | ? — ? | ? | Міндоўг | 1245—1253 | сястра папярэдняй і жонка Даўмонта, гвалтоўна адабраная Міндоўгам | ||
4 | ? | ?-? | ? | Транята | 1263—1264 | адсутнічае якая-небудзь інфармацыя | ||
5 | ? | ?-? | ? | Войшалк | 1264—1267 | Інфармацыя адсутнічае, пры ўмове, што Войшалк пэўны час быў манахам, магчыма, што ў яго не было жонкі | ||
6 | ? | ?-? | 1254 | Шварн | 1267—1268 | дачка Міндоўга | ||
7 | ? | ? — ? | ? | Трайдзень | 1270—1282 | адсутнічае якая-небудзь інфармацыя, маці дзяцей Трайдзеня | ||
8 | Ганна Мазавецкая | ? — ? | 1279 | Трайдзень | 1270—1282 | дачка мазавецкага князя | ||
9 | ? | ?-? | ? | Будзікід | 1285—1290 | адсутнічае якая-небудзь інфармацыя | ||
10 | ? | ?-? | ? | Будзівід | 1285—1295 | верагодна, дачка Команта | ||
11 | ? | ?-? | ? | Віцень | 1295—1316 | адсутнічае якая-небудзь інфармацыя | ||
12 | Еўна | каля 1280—1344 | ? | Гедзімін | 1316—1341 | жамойтка | ||
13 | ? | ?-? | ? | Яўнут | 1341—1345 | адсутнічае якая-небудзь інфармацыя | ||
14 | Марыя Віцебская | ? — да 1349 | 1318 | Альгерд | 1345—1377 | дачка апошняга віцебскага князя; у выніку шлюбу да ВКЛ адышло Віцебскае княства | ||
14 | Юліянія Цвярская | 1325—1392 | 1349 | Альгерд | 1345—1377 | дачка Аляксандра Міхайлавіча Цвярскога і Анастасіі Галіцкай | ||
15 | ? | ?-каля 1351 | ? | Кейстут | 1345—1377 і 1381—1382 | звестак няма | ||
16 | Бірута | ?-1382 | ? | Кейстут | 1345—1377 і 1381—1382 | была прысвечана паганскім багам, але была выкрадзена Кейстутам | ||
17 | Ядвіга Анжуйская | 1373—1399 | 1386 | Ягайла | 1377—1381 і 1382—1392 | была каралевай польскай з 1384, у выніку шлюбу з ёй Ягайла стаў каралём Польшчы | ||
18 | Марыя Лукомская | ?-? | ? | Вітаўт | 1392—1430 | была дачкой лукомскага князя, памерла яшчэ да ўскняжання Вітаўта | ||
19 | Ганна Святаслаўна | ?-1418 | ? | Вітаўт | 1392—1430 | дачка смаленскага князя Святаслава Іванавіча | ||
20 | Ульяна Гальшанская | 1375—1444 | 1418 | Вітаўт | 1392—1430 | дачка князя Івана Гальшанскага | ||
21 | ? | ?-? | ? | Свідрыгайла | 1430—1432 | |||
22 | ? | ?-? | ? | Жыгімонт Кейстутавіч | 1432—1440 | дачка Андрэя Адзінцэвіча | ||
23 | Елізавета Габсбург | 1436—1505 | 1454 | Казімір Ягелончык | 1440—1492 | дачка Альбрэхта II Габсбурга і Елізаветы Люксембургскай | ||
24 | Алена Іванаўна Маскоўская | 1476—1513 | 1495 | Аляксандр Ягелончык | 1492—1506 | дачка Івана III Васільевіча і Сафіі Палеалог | ||
25 | Барбара Заполья | 1495—1515 | 1512 | Жыгімонт Стары | 1506—1548 | дачка Іштвана Заполья і Ядвігі Цяшынская | ||
26 | Бона Сфорца | 1494—1557 | 1518 | Жыгімонт Стары | 1506—1548 | дачка Джана Галеаца Сфорца і Ізабелы Неапалітанскай | ||
27 | Елізавета Аўстрыйская | 1526—1545 | 1543 | Жыгімонт Аўгуст | 1529—1572 | дачка Фердынанда І Габсбурга і Ганны Чэшскай | ||
28 | Барбара Радзівіл | 1520—1551 | 1550 | Жыгімонт Аўгуст | 1529—1572 | дачка Юрыя Радзівіла і Барбары Колы; былі заручаны таемна, на момант шлюбу была ўдавой | ||
29 | Кацярына Габсбург | 1533—1572 | 1553 | Жыгімонт Аўгуст | 1529—1572 | дачка Фердынанда І Габсбурга і Ганны Чэшскай, сястра першай жонкі | ||
- | - | - | - | - | Генрык Валезы | 1573—1574 | будучы вялікім князем літоўскім, не быў жанатым, мусіў ажаніцца з Ганнай Ягелонкай | |
30 | Ганна Ягелонка | 1523—1596 | 1576 | Стэфан Баторы | 1576—1586 | дачка Жыгімонта Старога і Боны Сфорца, шлюб з ёю быў умовай абрання Стэфана Баторыя вялікім князем. Была абраная вялікай княгіняй у 1575 | ||
31 | Ганна Габсбург | 1573—1598 | 1592 | Жыгімонт Ваза | 1586—1632 | дачка Карла II Аўстрыйскага і Марыі Ганны Баварскай | ||
32 | Канстанцыя Габсбург | 1588—1631 | 1605 | Жыгімонт Ваза | 1586—1632 | дачка Карла II Аўстрыйскага і Марыі Ганны Баварскай, сястра папярэдняй | ||
33 | Цэцылія Рэната Габсбург | 1611—1644 | 1637 | Уладзіслаў Ваза | 1632—1648 | дачка Фердынанда II Аўстрыйскага і Марыі Ганны Баварскай | ||
34 | Людвіка Марыя Ганзага | 1611—1644 | 1646 | Уладзіслаў Ваза | 1632—1648 | дачка Карла І Ганзага і Кацярыны Маенскай | ||
35 | Людвіка Марыя Ганзага | 1611—1644 | 1649 | Ян Казімір | 1648—1668 | дачка Карла І Ганзага і Кацярыны Маенскай, выйшла замуж другі раз | ||
36 | Элеанора Марыя Аўстрыйская | 1653—1697 | 1670 | Міхал Вішнявецкі | 1669—1673 | дачка Фердынанда III Аўстрыйскага і Элеаноры Ганзага | ||
37 | Мары Казіміра Луіза дэ Ла Гранж д’Арк'ен | 1641—1716 | 1665 | Ян Сабескі | 1674—1696 | дачка Анры дэ Ла Гранж д’Арк'ен і Франс дэ Ла Шатр, на момант шлюбу была ўдавой | ||
38 | Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байрэйцкая | 1671—1727 | 1693 | Аўгуст Моцны | 1697—1706 і 1709—1733 | дачка Крысціян Эрнест фон Брандэнбург-Байрэйцкі і Сафіі Луізы фон Вюртэмберг | ||
39 | Кацярына Апалінская | 1680—1747 | 1698 | Станіслаў Ляшчынскі | 1704—1709 і 1733 | дачка Яна Караля Апалінскага і Сафіі Чарнкоўскай | ||
40 | Марыя Юзэфа фон Габсбург | 1699—1757 | 1719 | Аўгуст Сас | 1734—1763 | дачка Іосіфа І Аўстрыйскага і Вільгельміны Амаліі фон Брунсвік | ||
41 | Елізавета Шыдлоўская | 1748—1810 | 1789 | Станіслаў Аўгуст Панятоўскі | 1764—1795 | дачка Тэадора Шыдлоўскага і Тэрэзы Віткоўскай, марганатычны шлюб |
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.