Вёска
Вялікія Свіранкі ![]()
Вялікія Свіранкі на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||
Вялі́кія Свіра́нкі[1] (трансліт.: Vialikija Sviranki, руск.: Большие Свирянки, польск.: Wielkie Świranki) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Рытанскага сельсавета.
Гісторыя
![](../I/%D0%91%D1%80%D1%83%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D1%9E_%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D1%96%D1%85_%D0%A1%D0%B2%D1%96%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0%D1%85.jpg.webp)
Брукаванка ў Вялікіх Свіранках
Ранейшая назва – Свіранкі (Свіраны). Упершыню згадваюцца ў 1453 годзе, калі князь Петка Свірскі фундуе алтар у Свірскім касцёле са сродкаў Свіранскага маёнтка[2]. У 1454 г. маёнтак — уласнасць Андрэя Даўгірдавіча[3].
Касцёл Святога Юрыя знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На цэнтральнай вуліцы захавалася брукаванка. За вёскай знаходзяцца каталіцкія могілкі з пахаваннямі пачатку XIX ст.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Падольскага сельсавета[4].
Славутасці
- Касцёл Святога Юрыя ў Вялікіх Свіранках — помнік драўлянага дойлідства ў стылі барока другой паловы XVII ст. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (шыфр 413Г000731). У склад архітэктурнага ансамбля касцёла ўваходзяць драўляныя будынкі плябаніі і шпіталя, рэшткі званіцы з мураванай агароджай і пахаванні святароў.
- Касцёл Святога Юрыя, зіма 2023 года.
- Касцёл Святога Юрыя, зіма 2023 года.
- Каля касцёла Святога Юрыя
- Касцёл Святога Юрыя, від збоку, 2018 год.
- Аўтобусны прыпынак у Вялікіх Свіранках.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Tęgowski, J. Rodowód kniaziów Świrskich do końca XVI wieku / J. Tęgowski // Biblioteka Genealogiczna. — Wrocław: Wydawnictwo Uniwersytetu Wrocławskiego, 2011. — Т. 9. — С. 60—61.
- ↑ Брэгер, Г. М., Віталёва, В. В. З гісторыі населеных пунктаў / Г. М. Брэгер, В. В. Віталёва // Памяць. Астравецкі раён. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 554—555.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26.02.2013 N 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
- Брэгер, Г. М., Віталёва, В. В. З гісторыі населеных пунктаў / Г. М. Брэгер, В. В. Віталёва // Памяць. Астравецкі раён. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 554—555.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 88—89.
- Габрусь, Т. В. Архітэктурныя помнікі Астравецкага раёна / Т. В. Габрусь // Памяць. Астравецкі раён. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 480—481.
- Tęgowski, J. Rodowód kniaziów Świrskich do końca XVI wieku / J. Tęgowski // Biblioteka Genealogiczna. — Wrocław: Wydawnictwo Uniwersytetu Wrocławskiego, 2011. — Т. 9.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікія Свіранкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.