Вёска
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Вялі́кія Лу́кі[1] (трансліт.: Vialikija Luki, руск.: Великие Луки) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Гісторыя
У 1858 годзе згадваецца вёска Слабодка ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1879 годзе вёска Вялікая Лука ўпамінаецца пры перапісе населеных пунктаў Турынскага праваслаўнага прыхода Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.
У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў БССР.
Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У красавіку 1943 года вёска была спалена і загублена 4 жыхары.
Насельніцтва
![](../I/1ea206382efd1369b22ef04cd2fb66bd.png.webp)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх