Вялікдзень | |
---|---|
Памятная манета Нацыянальнага банку Беларусі (2005) | |
Тып | народна-хрысціянскі |
таксама | Пасха |
Значэнне | дзень стаў вялікім (больш ночы) |
Адзначаецца | праваслаўнымі хрысціянамі, славянамі, германцамі |
Святкаванне | народныя гулянні, валачобны абрад, гушканне на арэлях, біткі з яйкамі, катанне яек, гуканне вясны, рытуальныя бясчынствы моладзі |
Звязана з | вясновым раўнадзенствам |
Вялікдзень — народная назва Пасхі ва ўсходніх і некаторых паўднёвых славян. У заходніх славян свята называўся Вяліканоч. На Вялікдзень перайшлі абрады сустрэчы вясны ў дзень вясновага раўнадзенства[1]. Вялікдзень — самы значны і важны вясновы свята ў календары ўсходніх і заходніх славян, тады як у паўднёвых славян такім з'яўляецца вясновы Юр'еў дзень[2].
У хрысціянстве
Паводле біблейскіх паданняў, гэта першае з трох галоўных нацыянальных свят яўрэяў, якое было ўстаноўлена ў сувязі з вялікай гістарычнай падзеяй — днём выхаду іх з егіпецкай няволі і святкавалася на працягу васьмі дзён, пачынаючы з вечара 14 да 21 чысла асірыйскага месяца нісана, што адпавядае еўрапейскаму сакавіку — красавіку. Сама пасха, па Бібліі адносілася толькі да вечара з 14 на 15 нісана, калі ў памяць аб выхадзе з няволі патрабавалася пасля абеду зарэзаць ягнё, падсмажыць і есці мяса з апраснакамі і горкімі травамі, есці абутым, падпяразаным поясам і з посахам у руках у знак хуткага выхаду з Егіпта. Астатнія сем дзён пасля пасхі займала свята апраснакоў (г.зн. мацы). Апраснак у культавым рытуале яўрэяў азначаў спешнасць выхаду з Егіпта, калі цеста не паспявала скіснуць. 3 цягам часу, калі ў нетрах іўдзейскага веравызнання зарадзілася і пачало развівацца хрысціянства, яно перанесла гэта яўрэйскае свята ў свой рэлігійны рытуал і дастасавала яго сімволіку да Ісуса Хрыста, паводле якой велікоднае ягнё стала адным з вобразаў Хрыста, які прыняў пакутніцкую смерць на крыжы, а потым уваскрос, як і сама прырода пасля зімы. У хрысціянскіх святцах Вялікдзень стаў адным з дванаццаці вялікіх свят веруючых як свята ачышчэння ад зямных грахоў. Час абавязковага святкавання пасхі, па-беларуску Вялікадня, афіцыйна быў устаноўлены на Нікейскім саборы (325).[3]
Народная традыцыя
У старажытных славян першапачаткова так называлася веснавое свята ў гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу «вялікіх дзён» палявых работ. Адсюль і назва. Падобнае свята пачатку жніва было і ў старажытных семіцкіх плямёнаў, называлася яно «Пасха» (грэц. πάσχα, ад іўр. פסח песах — «праходзіць міма»). Старажытныя жыды святкавалі Пасху ў гонар іх зыходу з Егіпта. У дахрысціянскія часы ў Беларусі на Вялікдзень адбываліся магічныя абрады з мэтай забеспячэння плоднасці жывёлы, урадлівасці зямлі, засцеражэння ад нягод.
3 прыняццем хрысціянства гэтае свята атрымала духоўны сэнс і ачышчальную моц, з'яўляецца выключна радасным і ўрачыстым у шэрагу ўсіх хрысціянскіх святаў. Падрыхтаваўшы сябе духоўна Вялікім сямітыднёвым постам, на перадвялікодным Белым тыдні пачынаюць рыхтавацца да правядзення святочных дзён. У Чысты чацвер чысцяць і прыбіраюць хату і двор. У Вялікую суботу, напярэдадні Вялікадня, гатуецца, варыцца, смажыцца мноства розных страваў. Пякуцца пірагі, фарбуюцца ў розныя колеры і распісваюцца ўзорамі курыныя яйкі (пісанкі). Увечары гэтага ж дня прыбіраюцца ў святочную вопратку, бяруць з сабой падрыхтаваную для асвячэння «пасху», ідуць у царкву на ўсяночную службу.
Пасля літургіі святкаванне працягваецца дома. Разгаўляюцца асвячоным яйкам, потым іншай асвячонай ежай. Любімая гульня ў моладзі — біткі. Стукаюцца велікоднымі яйкамі, і пераможцам аказваецца той, у каго яно застаецца цэлае («мацак»).
У першы велікодны вечар на Беларусі былі пашыраныя валачобныя абыходы, падчас якіх групы валачобнікаў хадзілі па хатах і выконвалі валачобныя песні з пажаданнем селяніну плёну на ніве, прыплоду ў статку, добрага здароўя, шчаслівае долі, велічалі гаспадароў і руплівую працу:
У вялікодны абрадавы комплекс уваходзілі рытуальныя трапезы, карагоды і памінанне памерлых родзічаў — веснавыя дзяды Радаўніца.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Воропай 1991, с. 371.
- ↑ Агапкина 2004, с. 642.
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 164.
Літаратура
- Агапкина Т. А. Пасха(руск.) / Под ред. Н. И. Толстого; Институт славяноведения РАН. — М.: Международные отношения, 2004. — Т. 3. — С. 641-646. — ISBN 5-7133-1207-0.
- Воропай О. Звичаї нашого народу. Етнографічний нарис (укр.). — К.: Оберіг, 1991. — 449 с.
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 164. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
- Толстой H. И., Толстая С. М. Благовещение(руск.) / Под ред. Н. И. Толстого; Институт славяноведения РАН. — М.: Международные отношения, 1995. — Т. 1. — С. 182—188. — ISBN 5-7133-0703-4.