Вялікая сініца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Parus major Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Вялі́кая сіні́ца[1] (Parus major) — птушка сямейства сініцавых атрада вераб’інападобных. Самы буйны і найбольш распаўсюджаны ў Беларусі від сініцавых.
Апісанне
Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 22-25 см, маса каля 20 г. Апярэнне галавы, горла, валляка і падхвосця чорнае, на галаве з сінім адлівам; чорная бліскучая галава з белымі шчокамі і чорны «гальштук» па сярэдзіне жоўтага споду цела, верхняя частка спіны жаўтавата-зялёная, крылы шаравата-блакітныя са светлай папярочнай паласой, хвост амаль чорны з блакітным напыленнем. 2 азіяцкія групы з белым або белаватым нізам, а таксама з аліўкава-шэрым або аліўкава-зялёным верхам. Еўрапейская група з жоўтым нізам і аліўкава-зялёным нізам. Маладыя з карычневым або бурым апярэннем замест чорнага, шчокі жаўтаватыя.
Голас — звонкае «пінь-пінь-чэржж». Песня громкая, звонкая «пілі-пілі-пілі… ін-ча-ін-ча».
Пашырэнне
Пашырана ў Еўропе, Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. Арэал ахоплівае Палеарктыку (акрамя поўначы і Гімалаяў), а таксама Інда-Малайскі рэгіён. На Беларусі звычайны і нават шматлікі аселы і качуючы ўзімку від.
У дзікай прыродзе сустракаецца ў разнастайных лясах, звычайна на адкрытых участках, узлесках, па берагах вадаёмаў. Трымаецца таксама культурных ландшафтаў. Гняздуецца ў гаях, парках, садах, у вербняках уздоўж рэк, у лісцевых і мяшаных лясах, населеных пунктах.
Аселая, частка папуляцыі качуе альбо мігрыруе.
Асаблівасці біялогіі
Корміцца пераважна дробнымі насякомымі, іх лічынкамі і яйцамі, восенню і зімой часткова насеннем, на штучных кармушках ахвотна дзяўбе мяса і сала.
За невялікім выключэннем, размнажаецца з канца студзеня па верасень, робячы 2 кладкі за сезон. Гняздуе ў дуплах і пустэчах дрэў, а таксама ў разнастайных нішах як прыроднага, так і антрапагеннага паходжання. Знешняя частка гнязда з няшчыльна ўкладзенага зялёнага моху з прымессю сухой травы (часам толькі мох). Унутраная частка — з касмыкоў воўны, валосся, шэрсці і пуху (часам з прымессю пёраў), добра пераплеценых паміж сабой. Унутраныя памеры залежаць ад прасторнасці месца, у якім знаходзіцца гняздо, дыяметр звычайна 5-6 см. Будуюць гняздо абедзве птушкі 4-7 дзён.
Яйкі (звычайна 6-11) эліптычныя, часам асіметрычныя, з вострым вузейшым канцом. Белыя, са слабым бляскам і дробнымі светла-чырвонымі плямкамі (часам зусім белыя). Памеры: 18 х 13,5 мм.
Наседжванне працягваецца 13-14 сутак. Птушаняты вылятаюць з гнязда праз 19-21 сут.
Падвіды
Адрозніваецца 31 падвід[2], сярод іх:
- P. m. major — большая частка еўрапейскага арэала, Малая Азія, Цэнтральная Азія
- P. m. newtoni — Брытанскія астравы;
- P. m. excelsus — поўдзень Пірэнейскага п-ва;
- P. m. corsus — Сардзінія і Корсіка;
- P. m. aphrodite — поўдзень Грэцыі, Крыт, Кіпр, Балеары;
- P. m. bokharensis — Забайкалле, Цэнтральная Азія;
- P. m. wladiwostokensis — Далёкі Усход.
Заўвагі
- ↑ Артыкул Сініцавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.400-401
- ↑ ptushki.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2019. Праверана 10 студзеня 2019.
Літаратура
- Фядосаў А. К. Сініца вялікая // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
- Fidler A. E., van Oers K., Drent P. J., Kuhn S., Mueller J. C., Kempenaers B. Drd4 gene polymorphisms are associated with personality variation in a passerine bird(недаступная спасылка) // Proceedings of the Royal Society London B. — 2007. — Vol. 274. — doi:10.1098/rspb.2007.0337. (Published online May 2, 2007).