Вёска
Вялікая Сляпянка
Вялікая Сляпянка ў 2012 годзе
Вялікая Сляпянка ў 2012 годзе
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
53°55′11,60″ пн. ш. 27°38′14,50″ у. д.
Вялікая Сляпянка на карце Беларусі ±
Мінск
Вялікая Сляпянка
Вялікая Сляпянка (Мінская вобласць)
Вялікая Сляпянка

Вялі́кая Сляпя́нка — колішняя вёска на беразе ракі Слепня, з 1959 года ў складзе Мінска. Старажытны маёнтак Ваньковічаў, вядомы дзякуючы сядзібе ў стылі класіцызм.

Гісторыя

Сядзіба Ваньковічаў у Вялікай Сляпянцы, Часлаў Манюшка, 1830 год
Афіцына сядзібы Ваньковічаў, 1920 год
Бульбяная станцыя ў сядзібе Ваньковічаў, 1932 год

Сляпянка з’явілася ў XVI стагоддзі. Яна размяшчалася на тым месцы, дзе сыходзіліся два гасцінцы, што вялі ў Менск, — Гарадзішчанскі і Старабарысаўскі. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя маёнтак Сляпянка належаў князям Радзівілам. Пазней гэтыя землі перайшлі да Ваньковічаў. Ужо ў другой палове XVIII стагоддзя Аляксандр Янавіч Ваньковіч падзяліў свае вялікія ўладанні паміж двума сынамі — Станіславам (?—1812) і Мельхіёрам (1775—1842). Так на карце Мінскага павета з’явіліся адразу дзве Сляпянкі — Вялікая Сляпянка і Малая Сляпянка. Пасля смерці Станіслава Вялікая Сляпянка дасталася яго сыну Эдварду (1793—1872), стрыечнаму брату мастака Валянціна Ваньковіча. Па смерці Эдварда маёнтак перайшоў яго малодшаму сыну Уладзіславу (1839—1888), потым яго ўнаследаваў найстарэйшы брат Эдварда Зыгмунт (1820—1891). Па смерці Зыгмунта маёнтак атрымаў яго сын Пётр Зыгмунтавіч Ваньковіч (1866—1936), апошні ўладальнік Вялікай Сляпянкі.

Вялікая Сляпянка з’яўляецца месцам нараджэння Эдварда Вайніловіча, яго маці гасцявала ў маёнтку сваіх бацькоў.

У 1917 годзе ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, 192 жыхары; побач вёска Сляпянка (3 двары, 11 жыхароў), урочышча Сляпянка, хутар Сляпянка і вінакурня Сляпянка, якія пазней зліліся ў адну вёску[1]. За савецкім часам маёмасць нацыяналізаваная. У 1930-я гады ўтвораны калгас «Бальшавік». Існуючая цяплічная гаспадарка пераўтвораная ў агародніцкі саўгас імя Будзённага. У сядзібе Ваньковічаў спачатку месцілася школа малодшага афіцэрскага складу НКУС, пазней сядзіба цэнтральнай бульбяной станцыі. Уваходзіла ў Сляпянскі сельсавет Мінскага раёна. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Першамайскі і Партызанскі раён. Неўзабаве вёска была знесеная. Цяпер на яе тэрыторыі вуліца Парніковая і Парніковы завулак, з поўдня на поўнач яе перасякае вуліца Філімонава[1]. Таксама тут месціцца мікрараён малапавярховай забудовы Вялікая Сляпянка. Сядзіба Ваньковічаў захавалася.

Славутасці

Сядзіба Ваньковічаў, 2013 год

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.