Вяз гладкі

Вяз гладкі ў парке Сіднея
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ulmus laevis Pall.

Сінонімы
  • Ulmus ciliata Ehrh.
  • Ulmus effusa Willd., Loudon, Willkomm, Fliche
  • Ulmus laevis var. celtidea Rogowicz
  • Ulmus laevis var. simplicidens (E. Wolf) Grudz.
  • Ulmus octandra Schkuhr
  • Ulmus pedunculata Foug.
  • Ulmus petropolitana Gand.
  • Ulmus racemosa (not Thomas), Borkh.
  • Ulmus reticulata Dumrt.
  • Ulmus simplicidens E. Wolf

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  233204
EOL  5721510
GRIN  t:40842
IPNI  856879-1
TPL  kew-2448688

Вяз гладкі[3] (Úlmus laévis) — лістападнаае дрэва, від роду Вяз (Ulmus) сямейства Вязавыя (Ulmaceae).

Назва

Вяз гладкі, вяз звычайны, вяз[4], габіна[5], вяз разложысты[6].

Батанічнае апісанне

Дрэвы растуць да вышыні ў 40 метраў, маюць шырокацыліндрычную, злёгку закругленую дагары крону. Працягласць жыцця дрэва можа дасягаць да 200—250 гадоў. У маладым узросце расце вельмі хутка, пасля 40-50 гадоў рост яго запавольваецца. Ствол старога вяза можа дасягаць метра ў дыяметры. Галлё тоўстае, накіраванае ўверх. Кара бура-карычневая, рэпалістая, адслойваецца тонкімі пласцінкамі. У падмурку ствала буйных дрэў часам утвараюцца плоскія дошкападобныя карані, якія выконваюць функцыю дадатковай апоры. Пабегі светла-бурыя, бліскучыя, часам з сівым налётам і чачавічкамі.

Лісце простае, яйкападобнае або авальнае, з завостранай верхавінай, у пачатку моцна нераўнабокее, цёмна-зялёнага колеру (знізу больш светлыя), на кароткіх хвосціках. Даўжыня ліста можа дасягаць 12 см, шырыня — да 8 см. Край ліставой пласцінкі двузубчаты, верхні бок ліста бліскучы, ніжняя частка голая або мяккаапушчанная.

Кветкі дробныя, абоеполыя, сабраныя ў пучкі на доўгіх кветаножках. Калякветнік пяці- ці восьмілопасны, нероўнобокі. Квітнее вяз гладкі у красавіку — траўні, да распускання лісця апыляецца ветрам. Плод мае круглявае або авальнае апушчанае крылца, у цэнтры якога знаходзіцца насенне. Плод вісяць пучкамі на доўгіх пладаножках.

Распаўсюджанне і экалогія

Паштовая марка Беларусі, 2004

Вяз гладкі расце практычна на ўсёй тэрыторыі Еўропы (за выключэннем Пірэнейскага паўвострава і Брытанскіх астравоў), на Каўказе, у Малой Азія і на Урале (Чалябінская і Свярдлоўская вобласць). На поўначы даходзіць да паўднёва-ўсходняй Швецыі (востраў Эланд), паўднёвай Фінляндыі, паўднёвых раёнаў Карэліі, Архангельскай вобласці (у Архангельскай вобласці ён пранікае за 63 ° з.ш. , дасягаючы самай паўночнай ускрайку свайго арэала), Рэспублікі Комі. Часта расце ў змешаных лясах. Часцей за ўсё вяз гладкі можна ўбачыць у дубовых лясах, дзе ён утварае другі ярус расліннасці з некаторымі іншымі дрэвамі.

Галандская хвароба вяза

Як і многія іншыя віды вяза, вяз гладкі схільны да небяспечнага грыбковага захворвання, вядомага як Галандская хвароба вяза. Споры грыба пераносяцца жукамі-караедамі і некаторымі насякомымі, а таксама праз паражаную драўніну і пілавінне. Барацьба з галандскай хваробай вядзецца шляхам санітарных высечак, уборкі рэшткаў дрэў на месцы вырубкі, знішчэння насякомых-пераносчыкаў хваробы. Дзейсным метадам таксама лічыцца ін’екцыя антыбіётыкаў у ствол дрэва.

Значэнне і прымяненне

Драўніна вяза трывалая, цяжкая, устойлівая да ўздзеяння вады, абалона даволі шырокая, светла-жоўтая , ядро светла-бурае або шэра-бурые. Ужываецца для вырабу мэблі, прыклад ад стрэльбаў і іншых вырабаў. Кару раней ўжывалі для дублення скур, а з лубу плялі вяроўкі і цыноўкі. Выкарыстоўваюць у полеахоўных насаджэннях і азеляненні гарадоў. У спрыяльныя гады вясной вяз гладкі каштоўны як ранні меданос і пылканос.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 135. — 160 с. 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Спасылкі

  • Вяз гладкий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.