Вядзьмак (укр.: відьмак, відьмар, відьмунвідьмак, відьмар, відьмун[1], відьмач[2]; бел.: вядзьмак, вядзьмар[3], ведзьмак, ведзьмар[1]) — персанаж славянскай міфалогіі[4] і дэманалогіі[1], калдун. З’яўляецца начальнікам над ведзьмамі пэўнай мясцовасці; можа дзейнічаць заадно з імі або, наадварот, абараняць людзей ад выхадак ведзьмаў і заложных нябожчыкаў[5], змовамі лячыць хваробы людзей і жывёл.
У граматычным дачыненні да слова «вядзьмак» адпавядае слова жаночага роду з падобнай этымалогіяй — «ведзьма».
Валодаючы магічнымі здольнасцямі, вядзьмак можа па сваім жаданні перавярнуцца ў матылька, каня, ваўка ці іншую жывёлу. Па павер’ях, ведьмак, як і іншыя ведзьмакі, можа быць «прыроджаным» або «навучаным». У «прыроджанага» ведзьмака можа не быць барады, вусоў, затое прысутнічае маленькі хвосцік, а адлюстраванне ў зрачках вачэй перавернута дагары нагамі. «Навучаны» вядзьмак нічым не адрозніваецца ад нармальнага чалавека.
Перад смерцю вядзьмак павінен перадаць свае веды іншаму чалавеку. Калі ён памірае, надыходзіць засуха або ідуць бясконцыя дажджы. Па адным з павер’яў, пасля смерці ведзьмака варта адсекчы яму галаву, пакласці яго тварам уніз і забіць у рот кол. У магілу кладуць кавалак асіны, цвікі, паперу, габлюшку, ля магілы тройчы рассыпаюць мак. Калі ўсе было зроблена правільна, людзі верылі, што вядзьмак не ператворыцца ў упыра. Па іншых павер’ях, вядзьмак і пасля смерці ахоўвае сяло, не прапускаючы ў яго мерцвякоў.
Зноскі
- 1 2 3 Слащёв 1995, с. 73.
- ↑ Словарь української мови / Упор. з дод. влас. матеріалу Б. Грінченко : в 4-х т. — К. : Вид-во Академії наук Української РСР, 1958. Том 1, ст. 235.
- ↑ Слоўнік беларускай мовы. Менск: Беларуская навука, 2012.
- ↑ Королёв 2006.
- ↑ Максимов 1903.
Літаратура
- Королёв, К. Ведьмак // Энциклопедия сверхъестественных существ. — Эксмо, 2006. — 720 с. — 5000 экз. — ISBN 5-699-10432-1.
- Максимов С. В. Ведьма // Нечистая, неведомая и крестная сила. — СПб.: Товарищество Р. Голике и А. Вильворг, 1903. — С. 133—146.
- Никифоровский Н. Я. Ведьмаки и ведьмы // Нечистики : Свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе. — Вильна: Н. Мац и Ко, 1907. — С. 90—96.
- Ведьмак Архівавана 20 сакавіка 2017. / В. В. Слащёв // Славянская мифология : энциклопедический словарь / редколлегия: С. М. Толстая (отв. ред.), Т. А. Агапкина, О. В. Белова, Л. Н. Виноградова, В. Я. Петрухин; Ин-т славяноведения РАН. — 2-е изд. — М. : Междунар. отношения, 2002. — С. 73—74. — ISBN 5-7133-1069-8.
Спасылкі
- Міфалагічная энцыклапедыя — «Вядзьмак» (myfhology.narod.ru)