Вэнь Тун
кіт.: 文同
Дата нараджэння 1018[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1079[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Wen Changhan[d][3]
Дзеці Wen Chaoguang[d], Wen Baoguang[d] і Wen Wuguang[d]
Род дзейнасці мастак, паэт, гісторык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вэнь Тун (кіт. 文同, піньінь Wén Tóng; 1018 1079) — кітайскі мастак, паэт , каліграф часоў дынастыі Сун, прадстаўнік руху «вэньжэньхуа» — «жывапіс інтэлектуалаў».

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1018 годзе ў г. Юнтай у Цзідуне. Атрымаў хатнюю адукацыю. Прайшоў усе ступені экзаменаў і ў 1049 годзе паспяхова здаў імператарскі экзамен, атрымаўшы вышэйшую навуковую ступень цзіньшы. Ён быў прызначаны губернатарам Хучжоу, дзе правёў большую частку жыцця. Тут ён затаварышаваўся з вядомым паэтам і мастаком Су Шы, а пасля з Мі Фу. Разам яны сталі ўдзельнікамі адмысловага руху «жывапісу інтэлектуалаў». Гэта была разнавіднасць мастацтва, цалкам свабодная ад акадэмічных канонаў. У канцы жыцця — у 1078 годзе — быў выкліканы імператарам Шэнь-цзунам у сталіцу Кайфэн, дзе атрымаў пасаду юаньвайлана ва ўпраўленні ганаровых тытулаў, а затым стаў цзяалі ў тайных палатах.

Памёр Вэнь Тун у 1079 годзе у Кайфэне.

Мастацтва

Вэнь Тун стаў заснавальнікам асаблівага мастацкага стылю. Да гэтага стылю адносяцца манахромныя выявы бамбука. Менавіта маляванню бамбука прысвечана большасць скруткаў мастака.

Яго каліграфічныя працы на цяперашні час страчаны.

Літаратурная дзейнасць

Па большай частцы Вэнь Тун пісаў лірычныя вершы, своеасаблівыя элегіі, якія былі прысвечаны паўсядзённым пытанням, апісанню ўбачанага. Сярод вядомых паэм — «Жыццё ў вёсцы» і «Залацістая малпа» (прысвяціў сваім улюбёнцам).

Заўвагі

  1. 1 2 Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. 1 2 Wen Tong // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 China Biographical Database

Літаратура

  • Nicole Vandier-Nicolas, Peinture chinoise et tradition lettrée, Éditions du Seuil, 1983, 259 p. (ISBN 2020064405), p. 134, 172, 180, 181, 182, 186 photo 143 page 181
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.