Выявы вызвалення | |
---|---|
Befrielsesbilleder | |
Жанр | Драма |
Рэжысёр | Ларс фон Трыер |
Прадзюсар | Пер Орман |
Сцэнарыст |
Том Элінг, Ларс фон Трыер |
У галоўных ролях |
Эдвард Флемінг, Керстэн Олесен |
Аператар | Том Элінг |
Кампазітар | Пьер Дэ Ла Ру |
Кінакампанія | Danmarks Radio (DR), Den Danske Filmskole |
Працягласць | 57 хв. |
Краіна | Данія |
Мова | дацкая |
Год | 1982 |
IMDb | ID 0083634 |
«Выявы вызвалення» (дацк.: Befrielsesbilleder) — драматычны фільм дацкага рэжысёра Ларса фон Трыера, зняты ў 1982 годзе. Дзеянне адбываецца ў Капенгагене падчас Другой сусветнай вайны. Фільм паказвае гісторыю нямецкага афіцэра, які наведвае сваю дацкую палюбоўніцу пасля вызвалення Даніі ад акупацыі. Лента стала выпускной работай фон Трыера ў Нацыянальнай кінашколе Даніі. Яна стала першым фільмам з выпушчаных у дацкай кінашколе, якая выйшла ў кінапракат. Фільм таксама быў прадстаўлены ў праграме «Панарама» на 34-м Берлінскім міжнародным кінафестывалі.
Спасылкі
- «Выявы вызвалення» на сайце Internet Movie Database
- Выявы вызвалення на сайце «Danish Film Database» (дацк.) (англ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.