Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і адміністрацыі ў Любліне (WSPA) | |
---|---|
польск.: Wyższa Szkoła Przedsiębiorczości i Administracji w Lublinie | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Wyższa Szkoła Przedsiębiorczości i Administracji w Lublinie |
Міжнародная назва | англ.: University College of Enterprise and Administration in Lublin |
Заснаваны | 1998 |
Рэктар | Макар Кшыштаф Стасяк |
Размяшчэнне | Люблін |
Сайт | wspa.pl |
![]() |
Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і адміністрацыі ў Любліне (польск.: Wyższa Szkoła Przedsiębiorczości i Administracji w Lublinie) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Любліне.
Агульная характарыстыка
Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і адміністрацыі была створана ў Любліне 18 жніўня 1998 года рашэннем міністра народнай адукацыі Польшчы. Яна занесеная ў рэестр недзяржаўных ВНУ Польшчы пад нумарам 144. У цяперашні час школа навучае студэнтаў на студыях першай і другой ступені і па праграмам паслядыпломнай адукацыі. З верасня 2010 года ў структуры школы дзейнічаюць два факультэты: факультэт тэхнічных навук і факультэт сацыяльных і гуманітарных навук, якія ажыццяўляюць навучанне па 12 спецыяльнасцям першага і другога ўзроўняў вышэйшай адукацыі.
Спецыяльнасці
- Факультэт тэхнічных навук: архітэктура, прасторавая гаспадарка, інфарматыка, транспарт, дызайн інтэр'еру.
- Факультэт сацыяльных і гуманітарных навук: адміністрацыя, журналістыка і сацыяльныя камунікацыі, фінансы і бухгалтарскі ўлік, сацыяльная праца, сацыялогія, міжнародныя адносіны, кіраванне.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і адміністрацыі ў Любліне
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы