Вышэйшая прафесійная вучэльня ці Універсітэт прыкладных навук — гэта ўстанова вышэйшай адукацыі (а часам і навукова-даследчая ўстанова), якая ў большасці краін дае вышэйшую практыка-арыентаваную адукацыю і прысвойвае сваім выпускнікам акадэмічныя ступені бакалаўра і магістра (але, як правіла, не доктара).

Адукацыя ў такіх вучэльнях спалучае выкладанне пэўных тэарэтычных ведаў і значных практычных навыкаў. Гэта можна супрацьпаставіць адукацыі ў звычайна больш шырокай навуковай вобласці ў класічным універсітэце, якая часта можа канцэнтравацца толькі на тэорыі і абстрактных канцэптуальных ведах.

Праблема найменавання

Існуе гістарычная традыцыя, што навучальная ўстанова раней называлася ўніверсітэтам толькі ў тым выпадку, калі ў ёй выкладаўся пэўны класічны канон прадметаў (як правіла, сярод іншага філасофія, медыцына і тэалогія). У наш час іншыя прадметы, а менавіта прыродазнаўчыя і інжынерныя навукі, набылі большае грамадскае значэнне.

Але ўстановы вышэйшай адукацыі, якія сканцэнтраваныя на гэтых прадметах і не прапануюць "класічны канон", да нядаўняга часу былі пазбаўленыя прэстыжнага наймення «універсітэт» у большасці краін свету. Яны мусілі выкарыстоўваць іншыя, больш агульныя назвы, якія на многіх мовах з'яўляюцца прыблізнымі аналагамі беларускіх тэрмінаў «вучэльня» ці «вышэйшая школа»:

Большасць такіх устаноў адукацыі, як правіла, маюць розныя афіцыйныя назвы для ўжывання на нацыянальнай мове і для ўжывання ў міжнароднай сферы (пераважна на англійскай мове). У такім выпадку для англамоўнага наймення большасць з іх выкарыстоўвае канструкцыю «University of Applied Sciences» («Універсітэт прыкладных навук»). Напрыклад, Бохумскі ўніверсітэт прыкладных навук.

Гэта стварае складнасці пры перакладзе назвы такой ВНУ напрыклад, на беларускую мову, таму што такім чынам паўсте пытанне: як перакладаць назву ВНУ — як «вучэльня», «вышэйшая школа» ці ўсё ж такі «універсітэт прыкладных навук»?

Гэтая ж сітуацыя назіраецца і адносна назваў шматлікіх польскіх ВНУ, якія ў арыгінале называюцца «wyższa szkoła» ці «wyższa szkoła zawodowa», але для міжнароднага ўжытку афіцыйна называюць сябе ўніверсітэтамі ці акадэміямі. Напрыклад, Вышэйшая банкаўская школа ці Вышэйшая школа турызму і гатэльнай справы ў Гданьску.

Некаторыя вышэйшыя навучальныя ўстановы такога туыпу ў Германіі сёння пайшлі яшчэ далей і пачалі з іміджавых матываў выкарыстоўваць англамоўную канструкцыю «University of Applied Sciences» нават у сваёй назве на нацыянальнай мове без ужывання, напрыклад, блізкага па сэнсе нямецкамоўнага адпаведніка «Fachhochschule». Напрыклад, Берлінскі міжнародны ўніверсітэт прыкладных навук ці Франкфурцкі ўніверсітэт прыкладных навук.

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.