Вышыня 88,5M:
Постар фільма
Жанр нямое кіно
Рэжысёр
У галоўных
ролях
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 66 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1932
IMDb ID 21630100

«Вышыня 88,5» — беларускі агітпрапфільм (іншая назва — «Як гэта будзе»). Выйшаў на экраны 1 мая 1932 года.

Сюжэт

Дзеянне фільма разгортваецца ў абстаноўцы магчымай вайны. Раніца ў памежным калгасе Падгай. Самалёт скідае ўлёткі з паведамленнем аб пачатку вайны, аб’яўляецца мабілізацыя. Старшыня калгаса Волкаў арганізуе збор мужчын на прызыўны пункт, здачу збожжа дзяржаве, распараджаецца схаваць жывёлу ў лесе. Членам сельскай ячэйкі Асаавіяхіма раздаюць зброю і процівагазы. Камсамольцы-асаавіяхімаўцы расклейваюць на сценах дамоў апусцелай вёскі заклікі да салдат-інтэрвентаў — падманутых пралетарыяў. Ноччу часці Чырвонай Арміі пераходзяць у наступ. Пераследуючы ворага, байцы Н-скай стралковай дывізіі губляюць сувязь з флангамі і тылам і аказваюцца ў акружэнні. Для аднаўлення сувязі штаб корпуса пасылае самалёт, на выручку акружанцам спяшаюцца матарызаваны і кавалерыйскі палкі. Самалёт збіты ворагам. Асаавіяхімаўцы, сведкі паветранага бою, выяўляюць у планшэце загінулага лётчыка данясенне камандзіра акружанай дывізіі і карту. Волкаў адпраўляе іх з пастухом Янкам насустрач Чырвонай Арміі. Шкоднікі-кулакі з хутара падпальваюць лес. Пакуль Волкаў дапамагае чырвонаармейцам знайсці абыходныя шляхі, калгаснікі арганізуюць абарону пераправаў. У гэты час акружаныя часці вядуць цяжкія баі. Месца забітых байцоў займаюць асаавіяхімаўцы. Шкоднік-хутаранін ірве тэлефонны кабель. Янка ўступае з ім у сутычку. Здраднік забіты. Сувязь адноўленая. Кальцо акружэння прарвана. Асаавіяхімаўцы арганізуюць вываз параненых. У пошуках транспартных сродкаў яны выкрываюць другога кулака-шкодніка, які псаваў падводы, скраў і схаваў кулямёт з падбітага самалёта. Камкор дзякуе падгайскай ячэйцы Асаавіяхіма за аказаную дапамогу. Наступ Чырвонай Арміі працягваецца.

У ролях

Акцёр Роля
Іван Журавін камдыў
Уладзімір Уральскі Паўлаў Паўлаў
Андрэй Апсалон
Н. Празароўскі

Здымачная група

  • аўтары сцэнарыя: Ю. Берман, Б. Вярхоўскі;
  • рэжысёр: Юрый Тарыч;
  • аператары: Г. Максімаў, Іван Ціхаміраў;
  • мастак: Ісаак Махліс.

Цікавыя факты

  • Адзін з першых савецкіх фільмаў на абаронную тэматыку.
  • У здымках прынялі ўдзел сапраўдныя воінскія злучэнні.

Тэхнічныя даныя

  • Чорна-белы, нямы
  • 7 частак.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.