Вышата | |
---|---|
Бацька | Астрамір |
Дзеці | Ян Вышаціч і Пуцята Вышаціч |
Вышата (? — пасля 1064) — сын наўгародскага пасадніка Астраміра. Ваявода кіеўскага апалчэння, які адправіўся пры Яраславе Мудрым, з яго сынам, — Уладзімірам Яраславічам, у 1043 у паход на Візантыю.
Калі бура разбіла шмат рускіх лодак, і 6000 ваяроў павінны былі ісці па сушы, ніхто з лютвы не захацеў весці іх, — пайшоў толькі Вышата як правадыр апалчэння. Яно было пабіта візантыйцамі, сам Вышата быў узяты ў палон са шматлікімі ваярамі і толькі праз тры гады, па заключэнні міру з Візантыйскай імперыяй, адпушчаны на волю.
У 1064 аказаў садзейнічанне валынскаму князю Расціславу Уладзіміравічу ў захопе Тмутаракані.
Яго сынамі былі кіеўскія тысяцкія Ян Вышаціч і Пуцята Вышаціч.
Зноскі
Спасылкі
- Вышата // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Ярослав I Владимирович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.