Славутасць
Вышаградскія могілкі
Вышаградскія могілкі пры царкве Св. Пятра і Паўла
Вышаградскія могілкі пры царкве Св. Пятра і Паўла
50°03′54″ пн. ш. 14°25′04″ у. д.
Краіна  Чэхія
Горад Прага
Дата заснавання 1869
Стан Дзеючыя
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вышаградскія могілкі (чэшск.: Vyšehradský hřbitov) — могілкі ў Празе ў гістарычным раёне Вышаград пры царкве Св. Пятра і Паўла. З XIX стагоддзя могілкі сталі месцам пахавання амаль 600 найбуйнейшых фігур чэшскага нацыянальнага адраджэння. Галерэя могілкавых пластык і надмагілляў, створаных лепшымі скульптарамі таго часу (І. В. Мысльбек, Ф. Білек, Б. Кафка, О. Шпаніель і іншыя). Тэрыторыя могілак падзелена на 15 сектараў.

Ва ўсходняй частцы могілак знаходзіцца магільны склеп Сла́він (чэшск.: Slavín) — агульная магіла мужчын і жанчын, якія ўславілі сваімі справамі чэшскі народ. Славін узнік у 18891893 гадах па праекце архітэктара Антаніна Віела (чэшск.: Antonín Wiehl). Сімвалам Славіна стаў цэнтральны помнік з фігурай крылатага генія Радзімы. Скульптурнае афармленне з'яўляецца творам Іозефа Маўдзера (чэшск.: Josef Mauder).

Гісторыя

У 1860-я гады распаўсюдзілася ідэя стварыць на Вышаградзе нацыянальныя могілкі. У 1875 годзе тэрыторыя інуючых пры царкве Св. Пятра і Паўла могілак была пашырана.

Спіс пахаваных

Кампазітары, музыканты

  • Бедржых Сметана (18241884) — чэшскі кампазітар, заснавальнік нацыянальнай кампазітарскай школы.
  • Антанін Дворжак (18411904) — выбітны чэшскі кампазітар.
  • Здэнек Фібіх (18501900) — чэшскі кампазітар, прадстаўнік рамантычнага кірунку.
  • Отакар Острчыл (18791935) — чэшскі кампазітар і дырыжор.
  • Вілем Курц-малодшы (18721945) — піяніст і педагог.
  • Карал Анчарл (19081973) — дырыжор.
  • Рафаэль Кубелік (19141996) — дырыжор і кампазітар.

Мастакі, скульптары

Пісьменнікі, паэты

Іншыя

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.