Вычагда | |
---|---|
руск. Вычегда, комі Эжва | |
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1130 км |
Басейн | 121 000 км² |
Расход вады | 1 160 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Ціманскі краж |
• Месцазнаходжанне | Ціманскі краж |
• Каардынаты | 62°19′45″ пн. ш. 55°32′49″ у. д. |
Вусце | Паўночная Дзвіна |
• Месцазнаходжанне | Котлас |
• Каардынаты | 61°17′00″ пн. ш. 46°37′10″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Паўночная Дзвіна → Белае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Рэспубліка Комі, Архангельская вобласць |
Код у ДВР | 03020200112103000013575 |
выток вусце |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вы́чагда (руск.: Вы́чегда[1], комі: Эжва) — рака на поўначы Еўрапейскай часткі Расіі ў Рэспубліцы Комі і Архангельскай вобласці, правы і самы вялікі прыток ракі Паўночная Дзвіна.
Даўжыня — 1130 км, плошча вадазборнага басейна — 121 тыс. км². Сярэдні расход вады 1160[1] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўднёвым ускрайку Ціманскага кража. Упадае ў Паўночную Дзвіну каля горада Котлас.
Рэльеф басейна ракі склаўся ў выніку неаднаразовых абледзяненняў і асабліва апошняй трансгрэсіі Паўночнага мора. Паверхня раўнінная з сярэдняй вышынёй 120—150 м. Рачныя даліны шырокія, алювіяльныя даліны вузкія, без тэрас. Жыўленне снегавое (43—48 %), вялікая доля падземнага (да 35—40 %). У пойме ракі вялікая колькасць праток і старыц. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца да лёду ў красавіку. Суднаходная на 935[2] км ад вусця.
Асноўны прытокі: Вішара, Вым, Ярэнга, Нем, Паўночная Кельтма, Локчым, Сысола. Сярод прытокаў: Ікса, Старая Вычагда, Вялікая Ватса, Віледзь, Чакула, Чулега, Вуктыль, Віль, Кензан, Пузла і інш.[2]
Каля ракі гарады Сыктыўкар, Сальвычагодск, Котлас.
Зноскі
- 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 102. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- 1 2 Река Вычегда // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 102. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)