![](../I/Metal_movable_type.jpg.webp)
Наборная вярстатка на шрыфткасе
Высо́кі дру́к.
1) Тэхналогія вытворчасці гравюры, пры якой паверхню друкарскай формы гравіруюць (выразаюць канаўкі). На паверхню валікам альбо тампонам наносіцца фарба, якая не патрапляе ў канаўкі. Да формы прыціскаецца папера, на якой атрымоўваецца адбітак паверхні пакрыты незафарбаванымі лініямі.
Па гэткай тэхналогіі ствараецца дрэварыт, лінагравюра, гравюра на гіпсе, гравюра на картоне і цынкагравюра.
2) У паліграфіі адзін са спосабаў друку, пры якім адбітак друкуецца з формы, якая мае выступаючыя (друкуючыя) і паглыбленыя (прабельныя) элементы. Да пачатку 1990-х найбольш пашыраны спосаб друку кніг, часопісаў і газет, пры якім тэкст набіраўся з літар.
Гл. таксама
- Альбумінавы друк
- Плоскі друк
- Глыбокі друк
- Літаграфія
- Афсетны друк
- Паладыевы друк
- Плацінавы друк
- Пішучая машынка
- Трафарэтны друк
- Флексаграфія
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.