Аграгарадок
Высокае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
54°38′ пн. ш. 30°27′ у. д.
Насельніцтва
  • 224 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216[1]
Паштовы індэкс
211024[2]
Аўтамабільны код
2
СААТА
2236811021
Высокае на карце Беларусі ±
Высокае (аграгарадок, Аршанскі раён) (Беларусь)
Высокае (аграгарадок, Аршанскі раён)
Высокае (аграгарадок, Аршанскі раён) (Віцебская вобласць)
Высокае (аграгарадок, Аршанскі раён)

Высо́кае[3] (трансліт.: Vysokaje, руск.: Высокое) — аграгарадок у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на поўнач ад Оршы, каля ракі Аршыца. Уваходзіць у склад Высокаўскага сельсавета.

Гісторыя вёскі

У 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. У 19 — пач. 20 стст. цэнтр воласці Аршанскага павета. Побач знаходзіўся фальварак Высокае, які належаў Ронікерам. Дзейнічалі папяровая фабрыка, цукровы, медзеплавільны, вапнавы, шкляны, вінакурны і сіропны заводы, млын, карчма, існавалі бальніцы, хлебазапасны магазін, праваслаўная царква. У 1867 г. адкрыта земскае народнае вучылішча. У 1883 г. у ім вучыліся 40 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. У пачатку 20 ст. тут пабудавана панская сядзіба. У цэнтры сядзібы быў размешчаны аднапавярховы драўляны жылы дом з двухпавярховай драўлянай прыбудовай. Паблізу дома знаходзіліся два аднапавярховыя флігелі: адзін мураваны, другі драўляны. Вакол дома і флігеляў быў разбіты пейзажны парк з сажалкай. Яго заснавальнік Макшыцкі прывёз з розных краін і пасадзіў тут шмат дрэваў і кустоў. Да нашага часу захавалася каля 150 іх відаў.

У 1910 г. налічвалася 92 двары, 623 жыхары. Сялу належала 20 дзесяцін лесу, 813 дзесяцін зямлі. Пасля рэвалюцыі адкрыты саўгас «Высокае», адкрыты народны дом, хата-чытальня, бібліятэка, земскае вучылішча, якое пазней ператворана ў працоўную школу першай ступені. У 1923 г. там вучылася каля 80 дзяцей.

У 1928 г. у былой панскай сядзібе адбыўся першы з’езд Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Падчас Другой сусветнай вайны ў наваколлі дзейнічала партызанская брыгада «Граза», у Высокім — падпольная група (кіраўнік — Пахомчык П. А.).

На 1 студзеня 1970 г. у Высокім налічвалася 220 двароў, 1190 жыхароў.

Гаспадарка

У вёсцы размешчаны механічныя майстэрні, сярэдняя школа, яслі-сад, сельскае прафтэхвучылішча, сталовая, ветэрынарны пункт, аддзяленне сувязі, ашчадная каса, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання.

Транспарт

Праз вёску праходзяць рэспубліканская аўтадарога ВіцебскОрша Р87 і аўтамагістраль Санкт-ПецярбургАдэса E95 (у межах Беларусі — магістраль М8). На поўдзень ад Высокага праходзіць аўтамагістраль КоркОмск E30 (у межах Беларусі — магістраль М1).

Славутасці

Свята-Ільінская царква

Зноскі

  1. Белтэлекам Архівавана 21 лістапада 2010.
  2. Белпошта
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.