Вылячэнне слугі цэнтурыёна, Паала Веранезэ, 16ст.

Вылячэнне слугі цэнтурыёна — падзея новазапаветнага апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Біблейскае апавяданне

Падзея апісана ў Евангеллях ад Матфея 8:5-13 і Лукі 7:1-10.

Паводле Евангелляў, рымскі сотнік (цэнтурыён) папрасіў Ісуса аб дапамозе, таму што яго слуга быў хворы. Ісус хацеў пайсці ў дом сотніка, каб вылячыць хворага, але сотнік прапанаваў, каб Ісус выконваў вылячэнне на адлегласці, не падыходзячы да дома.

Калі Ісус пачуў гэта, Ён сказаў, што Ён не знайшоў у Ізраілі такой вялікай веры. Хрыстос таксама дадаў, што многія вернікі прыйдуць з усходу і захаду і зоймуць свае месцы на балі з Аўраамам, Ісаакам і Якавам у Нябесным Царстве. Аднак многія, хто лічаць сябе вернікамі, будуць выкінуты на вуліцу, у цемру, дзе будзе плач і скрыгат зубоў.

Пасля гэтага Ісус звярнуўся да цэнтурыёна, каб той ішоў дахаты, бо па ягонай веры яго служка ацалёны. І яго служка быў вылечаны ў тую ж гадзіну.

Гэтая падзея паказвае каштоўнасць веры, нягледзячы на рэлігійныя і этнічныя адрозненні. Паводле слоў Ісуса, выратаваны будзе не той, хто нарадзіўся веруючым, але той, хто мае гэтую веру.


This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.