Вылячэнне паралізаванага ў Капернауме, Джэймс Цісо, канец 19ст.

Вылячэнне паралізаванага ў Капернауме — падзея новазапаветняга апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Біблейскае апавяданне

Эпізод запісаны ў Евангеллях ад Матфея (9:1-8), Марка (2:1-12) і Лукі (5:17-26).

Паводле Евангелляў, калі Ісус увайшоў у Капернаум, людзі пачулі, што Ён увайшоў у дом аднаго з жыхароў. Яны сабраліся ў такой вялікай колькасці, што не было месца, нават за дзвярыма, і Ён прапаведаваў ім слова.

У гэты час прыйшлі чатыры чалавека і неслі да Ісуса паралізаванага чалавека. Паколькі яны не маглі ўвайсці ў дом з-за натоўпу, яны зрабілі адтуліну ў даху дома, дзе знаходзіўся Ісус, і праз яе апусцілі цыноўку з хворым чалавекам. Тады Ісус, бачачы іх веру, сказаў паралізаванаму: «Сынок, даруюцца табе грахі твае».

У гэты час фарысеі і настаўнікі закону началі пра сябе гаварыць: "Што такое Ён кажа, Ён блюзнерыць: ніхто не можа дараваць чалавеку грахі, акрамя Бога". На гэта Ісус сказаў: "што лягчэй сказаць: «даруюцца табе грахі твае», альбо сказаць: «устань і хадзі»? але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі", - і таму Ён звярнуўся на нямоглага: "устань, вазьмі пасцель тваю і ідзі ў дом твой." Хворы чалавек адразу ж усім на дзіўленне ўстаў і, славячы Бога, пайшоў у свой дом.

У гэтым урыўку паказваецца не толькі каштоўнасць веры для ацалення, але і тое, што часам неабходна з надзеяй пераадольваць цяжкасці. Ісус паўстае не як цудадзейны лекар, але як Божы Сын, які мае права дараваць грахі. Дараванне ж грахоў мае ж не меншую каштоўнасць, чым ацаленне.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.